«Будзьма!» перадае размалёўкі пра каранавірус у дзіцячыя цэнтры і садкі

Кампанія «Будзьма беларусамі!» працягвае сваю гуманітарную місію ў часы пандэміі. Следам за акцыямі «Чытай і здаравей!» і «Дапаможам разам!» мы ажыццявілі яшчэ адну!

Разам з бараўлянскім цэнтрам «ЭкаЖыццё» мы выдалі казку-размалёўку «Робі і Злюка ў Кароне» ўкраінскай пісьменніцы Галіны Будзілёвай для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту ў перакладзе паэта Андрэя Хадановіча. Гэтая казка проста і даступна распавядае дзеткам пра тое, што такое каранавірус і якіх правілаў бяспекі варта трымацца, каб не захварэць.



Сёння наша кампанія перадала 200 размалёвак у дзіцячы анкалагічны цэнтр, а яшчэ раней мы перадалі партыі размалёвак у бараўлянскую SOS-Дзіцячую вёску, у дзіцячыя садкі Заслаўя і Барысава, бібліятэкі вёскі Зачысце і Барысава, а таксама ў школьны летнік і амбулаторыю ў пасёлку Алесіна. Найбліжэйшым часам казкі-размалёўкі адправяцца таксама ва ўстановы Бабруйска, Верхнядзвінска, Віцебска, Гародні, Гомеля, Брэста і Магілёва.

index.jpg

index3.jpg

index2.jpg

Алесна_садок 5.jpg

Зачыссце_библиятэка.jpg

Барысаў_Бібліятэка_1.jpg

Кожны ахвочы можа спампаваць размалёўку «Робі і Злюка ў Кароне» з нашага сайта тут або атрымаць яе друкаваны варыянт ў падарунак абсалютна бясплатна — для гэтага дастаткова набыць у нашай краме любыя тавары катэгорыі «Дзецям» на суму ад 10 рублёў. Спяшайцеся! Колькасць друкаваных асобнікаў абмежаваная.


Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!