• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.03.2022 | Грамадства

Як захоўваць рэсурсны стан ва ўмовах працяглага стрэсу? Ментальныя практыкі ў дапамогу

У сучасным рытме жыцця мы пастаянна перажываем стрэсавыя сітуацыі. Мікрастрэсы, канечне, негатыўна адбіваюцца на нашым самаадчуванні і здароўі ў цэлым, але пазбавіцца ад іх наступстваў не вельмі складана. Значна горш складваецца сітуацыя, калі стрэсавы фактар уплывае доўга і сістэматычна.


178.jpg

Псіхолагі вылучаюць тры стадыі зацягнутага стрэса: мабілізацыя рэсурсаў арганізма, супраціўленне і знясіленне. Апошняя — самая небяспечная і мае негатыўныя наступствы ў перспектыве. Таму варта клапаціцца пра сябе ўжо ад першых «званочкаў».

У гэтым матэрыяле прапаноўваецца шэраг спосабаў падтрымліваць сябе ў рэсурсным стане праз ментальныя практыкі пры зацягнутым уздзеянні стрэсавых фактараў. Абірайце тыя, што пасуюць менавіта вам і вашаму ладу жыцця, ды заставайцеся здаровымі нават у самых неспрыяльных умовах.

Чытайце яшчэ: Як захоўваць рэсурсны стан ва ўмовах працяглага стрэсу

Прыняцце сітуацыі

Гэта практыка асэнсаванага падыхода да знешніх падзей. Можна на аркуш альбо ў электронным варыянце выпісаць усё, што вас не задавальняе на дадзены момант. Ад глабальнага пацяплення/ пахаладання да паламанага пазногця. Пішыце ўсё, што прыходзіць у галаву. Пасля перачытваем уважліва спіс і прастаўляем птушачкі каля тых падзей, на якія вы можаце паўплываць тут і зараз. Можна нават пазначаць, як менавіта вы можаце на іх паўплываць. Атрымаецца спіс задач на бліжэйшы час, з якім можна працаваць.

Астатняе — перачытваем яшчэ раз. Гэта тое, што не залежыць толькі ад нас. Гэта варта прыняць. Тут можна карыстацца рознымі тэхнікамі. Напрыклад, спачатку «пражыць» усе эмоцыі, якія выклікае гэты спіс: праз фізічную актыўнасць, танец, крык, слёзы, біццё посуду і г.д. Пасля збольшага «чыстым» розумам прааналізаваць і прыняць, што так ёсць.

187.jpg

Калі вы веруючы чалавек, то прыняцце можна ажыццявіць праз «так задумаў Бог (Сусвет, Вышэйшы Розум...)». Проста гэтыя падзеі — кавалкі пазла, які цалкам можа бачыць толькі Бог. І нам яны падаюцца страшнымі і роспачнымі таму, што мы не ведаем усёй задумы.

Таксама прыняць знешнія падзеі можна праз цікавасць: «цікава, а што будзе далей?». Такая тэхніка падыдзе людзям, якія ўспрымаюць жыццё як пэўную школу, як бясконцы працэс навучання і атрымання вопыту.

Аказанне дапамогі

180.jpg

Вельмі моцная і эфектыўная тэхніка стабілізацыі сябе ў крытычных ці зацягнутых стрэсавых сітуацыях. Бо часта мы адчуваем большы стрэс нават не з-за пэўнай падзеі, а з-за немагчымасці неяк паўплываць, выправіць сітуацыю. Сядаем і складаем спіс усіх сваіх навыкаў, ведаў, уменняў, магчымасцяў, моцных бакоў нашай асобы, наяўных рэсурсаў. На падмурку гэтага спіса вызначаем, што мы можам зрабіць (рэальна зрабіць) для паляпшэння сітуацыі.

Калі вам падаецца, што ад вас нічога не залежыць і ўласна вы зрабіць нічагусенькі не можаце, выдыхніце і яшчэ раз уважліва перачытайце спіс сваіх моцных бакоў. Так, не ўсе могуць са зброяй у руках адстойваць сваю праўду. Не ўсе могуць ствараць дабрачынныя фонды альбо даваць прытулкі пацярпелым. Не ўсе могуць валанцёрыць на месцах. Але вы можаце набыць прадуктаў альбо прыгатаваць гарачы абед для валанцёраў. А, можа, вы займаецеся рукадзеллем? Можна пашыць лапікавую коўдру ці звязаць цёплыя шкарпэткі для пацярпелых. У вас атрымліваецца пісаць пранікнёныя тэксты? Можна на валанцёрскіх пачатках дапамагаць дабрачынным фондам весці іх сацыяльныя сеткі. Вы ўмееце запарваць смачную гарбату і проста слухаць? Акажыце эмацыйную падтрымку тым, каму яна зараз жыццёва неабходная. Можна вучыць замежнай мове, калі вы добра валодаеце некалькімі мовамі. А можна быць кропкай стабільнасці і спакою для сваёй сям’і і блізкага атачэння...

Шляхоў і спосабаў дапамогі — невычарпальная колькасць. Галоўнае — захацець іх адшукаць. Пры гэтым вельмі важна адэкватна ацаніць свой рэсурс, каб не «выгарэць» ушчэнт. І, канешне — не абясцэньваць свой унёсак, не параўноўваць з іншымі. Бо кожны робіць тое, што яму па сілах.

Нязменны рытуал

Стварыце для сябе нейкі невялічкі штодзённы рытуал (выпіць кубачак кавы на балконе, расказаць/пачытаць казку са шчаслівым фіналам перад сном, паглядзець на агеньчык свячы і г.д.). 

Такая практыка дапаможа знайсці апору і «зазямліцца» ў зацягнутай сітуацыі стрэса, калі ўсё нестабільнае і невядома, што здарыцца заўтра. Бо часам невядомасць палохае больш, чым трагічныя, але зразумелыя падзеі. Стварыце для сябе і сваіх блізкіх (па магчымасці) нешта нязменнае, што можна зрабіць амаль у любой сітуацыі, і абапірайцеся на гэты рытуал, каб не вар’яцець ад хуткай змены падзей і нестабільнасці.

Абмежаванне негатыву

Таксама вельмі важны і карысны прынцып працы з інфармацыяй. У кожнага з нас свой запас трываласці і ўстойлівасці да негатыўнай інфармацыі. Не варта штодня выпрабоўваць свой. Вырашыце, колькі часу ці колькасць навінаў, эмацыйных размоваў і абмеркаванняў праблем вы можаце «дазволіць» сабе і не перавышайце гэты ліміт. Стаўце таймеры і спецыяльныя дадаткі на свае гаджэты, адключайце інтэрнэт, дамаўляйцеся з сябрамі пра час, калі вы не абмяркоўваеце нічога негатыўнага... Пакіньце ў сваім жыцці прастору і для пазітыву.

Матрыца падзякі

182.jpg

Калі жыццё падаецца беспрасветным, усе намаганні — марнымі, калі вакол бачацца толькі роспач і жах, дапамогуць падзякі.

Завядзіце сабе звычку штодня знаходзіць, за што падзякаваць: 1) сабе; 2) блізкім людзям; 3) людзям навокал; 4) Сусвету (Богу, Вышэйшаму Розуму і д.п.). Складзіце сабе таблічку на чатыры полі і кожны дзень запісвайце як мінімум па 3 падзякі ў кожнае поле. Паступова колькасць падзяк варта павялічваць. Такая практыка дапаможа бачыць не толькі негатыў, але і нешта светлае і добрае.

Чытайце яшчэ: Чаму трэба выходзіць з зоны камфорту і як гэта зрабіць?

Экспрэс-метады

І яшчэ некалькі практык, калі «накрыла» тут і цяпер.

- Дробная маторыка рукі (паразмалёўваць дробныя карцінкі, пачысціць арэхі ці семкі, паскладваць пазлы ці канструктар і д.п.) дапаможа пераключыцца. Да таго ж, на пальцах знаходзіцца вельмі шмат рэцэптараў, стымуляванне якіх змяньшае эмацыйнае напружанне. З той жа мэтай можна зрабіць масаж стоп (альбо проста пахадзіць басанож па розных паверхнях).

184.jpg

- Патокавае пісьмо. Пішам ці прагаворваем усё, што нас турбуе, што «накіпела», што баліць — без цэнзуры і ацэнкі, так, як яно пойдзе: з лаянкай, праклёнамі, слязьмі і т.п.

- Пазітыўная афірмацыя. Прыдумваем для сябе спалучэнне слоў, якое будзе якарыць нас, вяртаць раз’юшаны розум і ўтаймоўваць эмоцыі. Напрыклад, «Я ёсць. Я тут»; «У мяне ўсё атрымаецца»; «Я ўсё магу»; «Усё будзе добра» і д.п. Прагаворваем гэтае спалучэнне эмацыйна і гучна не менш за 10 разоў.

- Медытацыя. Шукаем месца, дзе ніхто не патурбуе, уладкоўваемся ў зручнай позе, уключаем спакойную музыку ці проста гукі прыроды, заплюшчваем вочы і ўяўляем касмічныя прасторы, скрозь якія ляціць ваш розум, паступова памяншаючы хуткасць. Да таго моманту, пакуль палёт гэты не спыніцца і касмічны спакой не ўсталюецца ў вашым розуме. Можна таксама выкарыстоўваць розныя медытацыі з сеціва.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх у гэтыя няпростыя часы. Усё абавязкова будзе добра!

Вікторыя Лебедзева, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип