Рознабаковасць Станіслава Судніка

Пісьменнік, краязнаўца, журналіст Станіслаў Суднік правёў культурніцкую сустрэчу ў бібліятэцы гораду Тарнова Лідскага раёну Гродзенскай вобласці 9 ліпеня. Тэма сустрэчы – “Адраджэнне нацыянальнай спадчыны”.

Галоўным пунктам сустрэчы была рэстаўрацыя палаца ХІХ стагоддзя, які належаў графу Маўрусу.

С. Суднік: “Граф Маўрус для Беларусі нічога асабліва не зрабіў, але калі на нашай тэрыторыі ёсць помнікі, іх трэба берагчы. Страху знялі і больш нічога не робяць… А будынак загінаецца…”

Таксама была паднятая тэма грамадскай актыўнасці па абароне сваёй спадчыны і дапамозе пры захаванні нашых культурных каштоўнасцяў, помнікаў, будынкаў.

Людзі добра ўспрымалі пісьменніка.

А вось літаратурная сустрэча са Станіславам Суднікам прайшла ў горадзе Дзятлава 16 ліпеня. Галоўная тэма – сучасныя тэндэнцыі ў літаратуры.

Пісьменнік кажа: “У Дзятлаве ў асноўным прыхільнікі класічнага стылю, таму маладых успрымаюць неяк скептычна”.

Таксама на сустрэчы абмеркавалі рэгістрацыю новага літаратурнага часопіса “Верасень”, якому кампанія “Будзьма беларусамі!” жадае поспехаў ва ўсім. Квітней і радуй нас сваімі творамі!

Сустрэчы праходзілі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,