• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.11.2016 | Літаратура

«Сапраўдная пісьменніца з сапраўднай Швецыі»: вечарына Эвы Суса ў Мінску (+ФОТА)

24 лістапада Эва Суса распавяла мінскім дзеткам аб тым, як вывучыла мову снежных людзей і чаму ў наступнай кнізе Еці павінен ісці з партфелем на працу.

У Мінскай абласной бібліятэцы Пушкіна адбылася доўгачаканая сустрэча маленькіх чытачоў з добрым Снежным чалавекам.

Яго стваральніца, пісьменніца Эва Суса адказала на ўсе пытанні, якія хвалявалі дзяцей і іх бацькоў адносна новай кнігі “Снежны чалавек у Мінску”, што выйшла ў серыі “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве “Кнігазбор”.

Эва Суса

Першае знаёмства з новай кнігай “Снежны чалавек у Мінску”

“Снежны чалавек у Мінску” — гэта не проста кніга, а цэлы праект, здзейснены ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у партнёрстве з Шведскім саюзам пісьменнікаў і Амбасадай Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь.

Пасля таго, як Эва Суса напісала тэкст, а Дзмітры Плакс пераклаў яго на беларускую мову, быў аб’яўлены конкурс, дзе любы жадаючы мог стаць мастаком, каб праілюстраваць кнігу.

Пераможцай стала Кацярына Дубовік – мастак, малюнкі якой палюбіліся і маленькім, і дарослым аматарам літаратуры. Летась яна атрымала прэмію Цёткі за найлепшыя ілюстрацыі да кнігі “Сем ружаў” Надзеі Ясмінскай.

Злева направа: мастак Кацярына Дубовік, перакладчыца Надзея Кандрусевіч, аўтарка Эва Суса

Праект-менеджар ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Аляксандра Дварэцкая

— Дзеці, вы калі-небудзь сустракаліся з сапраўднай пісьменніцай з сапраўднай Швецыі? — спыталася вядоўца Аляксандра Дварэцкая напачатку сустрэчы.

Але дзеці не спяшаліся адказваць — яны разглядалі Эву і чакалі, калі яна распавядзе аб іх любімым персанажы на такой цікавай і незнаёмай мове. Пісьменніца адразу ўбачыла гэта, усміхнулася і пачала:

— Снежны чалавек жыве ў гарах, дзе многа снегу. Ён жыве ў пячоры разам са сваім дзядулем, у іх ёсць сава, яны сябе там добра адчуваюць. Але аднойчы яны прачнуліся і зразумелі, што снег пачаў раставаць. І наш герой пайшоў шукаць сабе новае жытло. Ён ішоў доўга, вельмі стаміўся і праз некаторы час апынуўся ў Мінску. Такі вялікі горад Снежны чалавек бачыў упершыню, усё для яго было новым — і людзі, і мова, і вялізныя дамы навокал. Што рабіць у такой сітуацыі?

Пісьменніцу падтрымала Кацярына Дубовік. Яна лічыць, што нават у такой складанай сітуацыі чалавек з добрым сэрцам зможа знайсці сяброў. А мастачка намалявала Снежнага чалавека вельмі добрым.

Вобраз, створаны Кацярынай, спадабаўся чытачам. Але ж ці супадае вобраз Снежнага чалавека ў галаве Эвы з вобразам, створаным Кацярынай? Ці не ўзнікала ў пісьменніцы жадання самой праілюстраваць кнігу?

Эва прызналася, што застаецца менавіта пісьменніцай і давярае свае тэксты прафесійным ілюстратарам:

— Калі я пісала тэкст, у мяне быў свой вобраз. Потым я ўбачыла малюнкі да папярэдняй кнігі (французскага мастака Бенджаміна Шо – заўв. рэд.) і стала сабе ўяўляць Снежнага чалавека менавіта так. Цяпер, гледзячы на ілюстрацыі Кацярыны, думаю, нібы гэта і ёсць той самы Еці, толькі ён крыху пасталеў. 

Празаік, Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч

Барыс Пятровіч таксама захацеў сказаць некалькі слоў пра “Снежнага чалавека”. Для яго гэта больш чым проста кніга — адзін з герояў названы ў яго гонар, таму, чытаючы яе, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” можа зноў перанесціся ў сваё дзяцінства.

— Я неверагодна шчаслівы, што ўдалося рэалізаваць гэтую ідэю, якая здавалася фантастычнай. Калі некалькі гадоў таму Эва Суса прыязджала ў Мінск і прызналася, што хоча напісаць кнігу аб гэтым горадзе – гэта падалося неажыццяўляльным. Але зараз мы гэтую кнігу маем. Я спадзяюся, што кніга з’явіцца і ў Швецыі, і там даведаюца пра нашу цудоўную сталіцу і палюбяць яе так, як люблю я. Дзеці, ці ёсць у вас іншыя кнігі серыі “Каляровы ровар”?

Дзеці з задавальненнем пачалі пералічваць кнігі, якія ўжо стаяць у іх дома на кніжных паліцах. “Ёсць!Дзве! Не, тры! Пра Фіндуса!”, — наперабой выгуквалі яны.

Андрусь Такінданг

Гледачы працягвалі задаваць пытанні. У прыватнасці, іх цікавіла, дзе Эва Суса вывучыла мову снежных людзей.

— Я ведаю толькі, што яны не размаўляюць ні па-шведску, ні па-беларуску, — усміхнулася пісьменніца. — Мову Снежных людзей я прыдумала сама, каб яна дапамагала герою не разгубіцца ў незнаёмай сітуацыі. Напрыклад, калі ён знаёміцца, гаворыць “ЕЦІН ПЛЕЦІН ПЛАК!” Наогул, я думаю, што дзецям вельмі цікава прыдумляць сваю мову, гуляцца з ёй.

“На салодкае” арганізатары падрыхтавалі асаблівы падарунак — выступленне Андруся Такінданга. Ён спяваў пад акампанемент мандаліны, і ўсе дзеці сабраліся вакол яго і танчылі разам з ім.

Аўтограф ад Кацярыны Дубовік

Маленькая чытачка намалявала свайго Снежнага чалавека і падарыла яго Эве Суса

Чарга па аўтограф

Вечарына завяршылася аўтограф-сесіяй Эвы Суса і Кацярыны Дубовік. Але ж госці не змаглі не задаць пытанне, якое цікавіла іх больш за іншыя — ці чакаць ім наступную кнігу аб прыгодах Снежнага чалавека?

Першая кніжка — пра маленькіх дзетак і маленькага Снежнага чалавека. У другой усе яны падраслі. Ці можам мы чакаць трэцюю, дзе наш герой будзе ўжо зусім дарослым?

— Вельмі добрая ідэя, — засмяялася Эва, — можна зрабіць кнігу аб тым, як Снежны чалавек з партфелем іде на працу! Цікава, якая праца ў яго будзе?..

БОЛЬШ ФОТА НА СТАРОНЦЫ Ў ФЭЙСБУКУ

Тэкст Алена Босава, фота Віка Трэнас, для lit-bel.org

Глядзіце таксама:

Эва Суса ў беларускай гімназіі №23

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип