Працягваем серыю смачных публікацый на нашым сайце. Мінулым разам былі літары "А" , "Б" і "В", "Г", а сёння дабраліся ўжо і да "Д".
На кухні мы звычайна робім амаль усё: размаўляем і спрачаемся, завіхаемся і гатуем свае ўлюбёныя стравы: рашчыняем цеста, выпякаем, смажым і варым.
Якім начыннем карыстаемся? Разнастайнымі рондалямі і патэльнямі, міскамі і таркамі. Што збіраем на стол? Талеркі, паўміскі, відэльцы і лыжкі, шклянкі ці келіхі, кубкі і сподкі. Што мы ладзім на кухні? Доўгія нядзельныя сняданкі ды цёплыя сяброўскія бяседы.
А як гэта ўсё апісаць па-нашаму? Аўтары старанна сабралі адказы на гэта пад назвай "Слоўнік для кухні".
Слоўнік раскажа, што хлеб не рэжуць, а крояць, а яйкі ўсё-ткі лупяць. І хоць аўтары сабралі дужа шмат словаў, мы ўпэўненыя, што ён яшчэ не канчатковы. Таму прапануем дапаўняць яго супольна і дасылаць тыя словы, якіх вы не знайшлі, на pryshyvalka@gmail.com.

даба́віць сов. доба́вить, приба́вить; д. со́лі ў суп приба́вить со́ли в суп
даба́ўка ж., разг. (добавленная часть) доба́вка ж.; а действие см.: дабаўленне
дабаўле́нне сов., ср. доба́вка ж., добавле́ние ср., приба́вка ж. прибавле́ние ср.; см. дабавіць
дабаўлянне несов., ср. добавле́ние ср., доба́вка ж., прибавле́ние, приба́вка ж.; см. дабаўляць
дабаўля́ць несов. добавля́ть, прибавля́ть
даві́цца несов. (с трудом проглатывать) дави́ться; сравн. задавіцца
даі́ць несов. дои́ть
дае́нне ср. до́йка ж., дое́ние ср.
до́ены 1. прич. до́енный; 2. прил. доёный
даёнка ж. подо́йник м.
дайні́ца ж., обл., см. даёнка
далікатэ́с, -су м. деликате́с м.; прысмакі мн.
даме́шак, -шку м. при́месь ж.
даме́шаны сов. доме́шенный; см. дамясіць
даме́шванне I ср. доме́шивание ср.; см. дамешваць I
даме́шванне II ср. 1. доме́шивание ср.; 2. приме́шивание ср., подме́шивание ср.; см. дамешваць II
даме́шваны несов. 1. доме́шиваемый; 2. приме́шиваемый, подме́шиваемый; см. дамешваць II
даме́швацца I несов., страд. доме́шиваться; см. дамешваць I
даме́швацца II несов., страд. доме́шиваться; приме́шиваться, подме́шиваться; см. дамешваць II
даме́шваць I несов. (тесто) доме́шивать; см. дамясіць
даме́шваць II несов. 1. (оканчивать мешать) доме́шивать; 2. (прибавлять чего-л.) приме́шивать, подме́шивать; см. дамяшаць
дамясі́ць сов. (тесто) домеси́ть
дамяша́ны сов. 1. доме́шанный; 2. приме́шанный, подме́шанный; см. дамяшаць
дамяша́цца сов. (добавиться) примеша́ться; см. дамяшаць
дамяша́ць сов. 1. (окончить мешать) домеша́ть; 2. (прибавить чего-л.) примеша́ть, подмеша́ть
да́ўкасць ж. те́рпкость ж., вя́зкость ж.
да́ўкі те́рпкий, вя́жущий, вя́зкий
дзе́жка ж. 1. (для закваски теста) квашня́ ж., дежа́ ж.; 2. ка́дка ж.
дзічы́на собир., ж. дичь ж., разг. дичи́на ж.
дзяжа́ ж. квашня́ ж., дежа́ ж.
дну́шка ж. доще́чка разде́лочная
до́лька ж., уменьш. до́лька ж.; апельсі́навая д. апельси́новая до́лька; частичка ж.
драбні́ць несов. измельча́ть, мельчи́ть, дроби́ть
драбне́нне ср. измельче́ние ср.
драбо́к, -бка́ м. кро́ха ж., кусо́чек м., крупи́нка ж.; д. цу́кру кусо́чек са́хара; д. со́лі крупи́нка со́ли
дражджавы́ дрожжево́й
дро́жджавы, см. дражджавы
дражджо́ўня ж. дрожжевой завод
дзе́рце несов.; ср. (действие); см. дзерці
дзе́рці несов., см. драць
дра́нне несов.; ср. (действие); см. драць
дра́ны 1. прич. рва́ный, дра́ный; 2. прил. (о картофеле) тёртый; ~ныя ала́дкі ола́дьи из тёртого карто́феля (драники)
драць несов. 1. (разрывать на куски) рвать, драть; 2. (картофель) тере́ть; 3. (гречиху, просо и т.п.) ру́шить; 4. разг. (раздражать) драть; пе́рац дзярэ́ го́рла пе́рец дерёт го́рло
дра́чка ж. обл. тёрка ж.
дро́бка ж., разг. крупи́нка ж., кро́шка ж., ма́ленький кусо́чек м.; щепотка ж.; д. со́лі крупи́нка со́ли; д. цу́кру кусо́чек са́хара
дро́жджы (род. дражджэ́й) ед. нет. дро́жжи; ○ піўны́я д. пивны́е дро́жжи
дубо́ўка ж. дубовая кадка ж.
духмя́насць ж. арома́т м.; благоуха́ние ср.
духмя́ны души́стый, арома́тный; благоуха́нный
душы́цца несов., прост. 1. (жадно есть) дави́ться; 2. питацца низкокачественной едой
дымі́ць несов. 1. (напускать дыма) дыми́ть; печ д. пе́чка дыми́т; 2. копти́ть
дымленне ср. копче́ние ср.
дымлёны 1. прич. копчённый; 2. прил. копчёный
дымляніна ж. 1. (копчёные продукты) копче́ние ср., копчёности мн.; 2. ветчина ж.
дэсе́рт, -ту м. десе́рт м.
Працяг будзе...