У пятніцу, 13 студзеня, у Вільні ў Omni Academia пісьменнік Саша Філіпенка прэзентаваў сваю новую кнігу «Крэмулятар» пра лёс дырэктара першага маскоўскага крэматорыя ў гады сталінскіх рэпрэсій.
Падчас прэзентацыі Саша Філіпенка паразважаў аб будучыні культуры Беларусі і складаным узаемадзеянні з расійскай культурай, а таксама адказаў на пытанні:
Як напісаць кнігу па матэрыялах допытаў і пазбегнуць судовага пераследу?
Чаму ў Нямеччыне яго чытаюць больш, чым у Расіі?
Што змянілася ў літаратуры ў кантэксце вайны?
І чаму ён ўпэўнены, што брацкіх народаў не існуе?
Актор Аляксандр Філіпенка чытае апавяданне Сашы Філіпенкі
Фота: Яўген Ерчак, budzma.org