У Фолкстане з’явілася новая праца Бэнксі

30.09.2014 Мастацтва

У горадзе Фолкстан, які размешчаны ў графстве Кент, з’явілася незвычайнае графіці, створанае на сцяне аднаго з дамоў у цэнтры горада. Мяркуючы па стылі і месцы з’яўлення, вулічная праца належыць легендарнаму Бэнксі.

Паводле ідэі працы, жанчына стаіць у галерэі або музеі, бо ў яе на галаве знаходзіцца аўдыягід. Замест твора мастацтва на пастаменце зацёрты фарбай кавалак сцяны.