«У рабстве гіне дух». 7 натхняльных цытат са знакамітага рамана Уладзіміра Караткевіча

Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» — адзін з самых значных тэкстаў у беларускай літаратуры і галоўны ў творчасці пісьменніка. Гэта кніга заўсёды нас вучыла ганарыцца тым, што мы беларусы, а яшчэ, быццам бы ўзвышала кожнага свайго чытача — бо рабіла яго лепшым.


5 верасня стала вядома, што твор Караткевіча выкінулі са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Зрэшты, тое, што адбылося, толькі яшчэ раз даводзіць: наш любімы класік  актуальны, а яго раман не фальшывы, сапраўдны і пра нашыя каштоўнасці.

Зрабілі для вас падборку натхняльных цытат са знакамітых «Каласоў».

Kalasy-pad-siarpom-tvaim
Фота: nlb.by

«Калі чалавек, кожны чалавек, вельмі захоча зрабіць другому хоць маленькае дзіва — свет зробіцца светам дзіваў».

«Прыгнёт нараджае не толькі рабоў. Са слабых ‒ магчыма. Але з моцных ён нараджае волатаў!»

«Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы... Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта — чалавек ці народ».

karatkevich
Уладзімір Караткевіч

«Справядлівасць чалавек павінен адчуваць сэрцам, а не законамі».

«Чалавек той, хто змагаецца за роўнае права на шчасце для ўсіх людзей».

«...на зямлi iснуе адзiная непапраўнанасць, адзiная незваротнасць. Гэта смерць. Пакуль яна не прыйшла — усе можна змянiць тваёй воляй або капрызам лёсу».

«Дзяржавы праходзяць, i царствы праходзяць, вечнае толькi каханне, i чалавек не можа памерцi, не пакiнуўшы следу на твары зямным».

Karatkevich

Budzma.org

Чытайце яшчэ: На выхад падрыхтавацца Францішку Багушэвічу? Што вядомыя беларусы думаюць пра новы спіс «экстрэмісцкай» літаратуры