Чарговыя заняткі курсаў “Мова Нанова Гародня” ператворацца ў сапраўдную танцавальную этнавечарыну, падчас якой арганізатары запрашаюць усіх здзейсніць акцыю “Полька на 50 параў”. На заняткі завітаюць госці з Мінска — традыцыйны музычны калектыў побытавых танцаў капэла «На таку».
На наступных занятках на тэму “Танцы”, акрамя звыклай граматыкі, наведвальнікі пазнаёмяцца з вялікай колькасцю беларускіх танцаў, даведаюцца аб іх паходжанні і рэгіянальнай разнастайнасці. А што самае цікавае – другая частка курсаў ператворыцца ў сапраўдную танцавальную вечарыну, на якой кожны зможа навучыцца танчыць больш як дзесятак танцаў. Да таго ж навучыцца рухам вельмі лёгка: ужо праз хвіліну-другую ўсе будуць танчыць, нібы займаліся харэаграфіяй усё жыццё. Галоўнай цікавосткай заняткаў плануюць зрабіць беларускую польку, якую, па задуме арганізатараў, станчаць пяцьдзесят параў. Вядома, канчатковая колькасць залежыць ад тых, хто прыйдзе на моўныя заняткі.
Такой этнавечарыны ў Гародні яшчэ не было, ды і ці будзе ў найбліжэйшы час?! Не прапусціце!
Запрашаем усіх 4 траўня па адрасу вул. Будзённага 48а
19.00 – пачатак заняткаў у кабінеце №63
20.00 – танцавальная этнавечарына ў кабінеце №100 (зала ва ўнутраным дворыку).