Вялікдзень: Хрыстос уваскрос!

Віншуем рыма-каталікоў і грэка-каталікоў, а таксама пратэстантаў са светлым святам Вялікадня! А праваслаўных з Вербнай нядзеляй!



Кампанія «Будзьма беларусамі!» паведамляе: раней гэта яўна было галоўнае свята. Як чаму? А навошта перад негалоўным хату начыста мыць? Абуджэнне прыроды, зноў жа, дні пабольшалі. Добры пачатак!

Пра яйкі і булкі вы ведаеце. Ну, хіба хітрасць: яйка дзялілі на колькасць сямейнікаў і разам з’ядалі, каб цэлы год адно аднаго трымацца. А другое ў ваду — і памыцца, каб самым прыгожым быць і год не хварэць. Біцца можна было толькі велікоднымі яйкамі, а міжсобку — ані: а не тое градам пасячэ.

На Вялікдзень валачобнікі хадзілі — але толькі мужчыны, якія спявалі пад вокнамі асаблівыя песні: абавязкова пазітыўныя і вельмі доўгія ды эпічныя, што круцейшыя за любую Калевалу!

Паколькі сёлетнія святы адбываюцца ў надзвычайных умовах, просім нашых чытачоў заставацца дома.



Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!