Дарагія сябры!
Віншуем вас з нашым найвялікшым нацыянальным святам — Днём Волі!
Паштоўка "З Днём Волі!". Намалявала Альжбэта Цяльпук
107 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, беларускі народ абвясціў незалежнасць сваёй краіны і заявіў пра сваё права быць гаспадаром на ўласнай зямлі.
Незалежнасць нашай краіны нараджалася ў надзвычай цяжкіх умовах — у віры вайны, рэвалюцыі і акупацыі. І сёння, на жаль, мы ў сітуацыі максімальна далёкай ад таго, каб быць спакойнымі за будучыню Беларусі. Аднак, як калісьці акт 25 сакавіка стаўся промнем надзеі ў цемры, так і сёння нацыянальныя ідэалы, запісаныя ў тым акце, служаць нам нязменным арыенцірам на шляху да галоўнае мэты — пабудовы вольнай, дэмакратычнай Беларусі, дзе жыцці людзей, іх свабоды і правы — перадусім.
Сёння, калі многія беларускія сем’і разарваныя дзяржаўнымі межамі, а іншыя — кратамі, памятайма, што нашыя салідарнасць, еднасць і ўзаемападтрымка ёсць нашай галоўнай зброяй. Беражыце адзін аднаго, захоўвайце веру ў лепшае і заставайцеся беларусамі ў любой кропцы свету!
Са святам! Жыве Беларусь!
Паштоўка "З Днём Волі!". Намалявала Альжбэта Цяльпук
Паштоўка "З Днём Волі!". Намалявала Альжбэта Цяльпук
Паштоўка "З Днём Волі!". Намалявала Альжбэта Цяльпук
Паштоўка "З Днём Волі!". Намалявала Альжбэта Цяльпук
Паштоўка "З Днём Волі!". Намаляваў Андрусь Такінданг
Паштоўка "З Днём Волі!". Намаляваў Андрусь Такінданг
Паштоўка "З Днём Волі!". Намаляваў Андрусь Такінданг