Вялікі тэатр Беларусі плануе паставіць нацыянальную оперу пра Полацак і балет пра Шагала

Тэатр оперы і балета Беларусі ініцыюе падрыхтоўку нацыянальнай оперы пра Полацк — як крыніцу беларускай дзяржаўнасці, піша reform.news са спасылкай на словы генеральнай дырэктаркі Вялікага тэатра Кацярыны Дулавай. Паралельна ў тэатры думаюць пра нацыянальны балет, прысвечаны Марку Шагалу.

Vialiki teatr Bielarusi
Фота: сацсеткі ўстановы

«Я думаю, мы паступова падыходзім да таго, каб сфармаваць твор, роўны не эпасу, а нейкаму гістарычнаму летапісу пад умоўнай назвай «Полацкія пісьмёны, — расказала Кацярына Дулава. Музыкальнага матэрыялу дастаткова, — раскрыла дэталі дырэктарка тэатру, — тая ж сімфонія «Полацкія пісьмёны» Андрэя Мдзівані (Шостая сімфонія Андрэя Мдзівані «Полацкія пісьмёны» апавядае пра Еўфрасінню Полацкую і Францыска Скарыну)».

Дулава мяркуе, што павінна быць сучаснае пераасэнсаванне тых падзей. Таму адной з прапаноў можа быць рэспубліканскі «конкурс на напісанне сцэнарыя да такога палатна, якое стала б прэзентацыйным не толькі ў нашай краіне, а мы маглі б яго прастаўляць яго на розных сцэнах свету».

Раней карэспандэнт «Независимой газеты» спытаў дэрэктарку Вялікага тэатра оперы і балета Кацярыну Дулаву, чаму ў рэпертуары прадстаўлены ўсяго дзве нацыянальныя оперы. Дулава патлумачыла, што беларускі балет сапраўды прадстаўлены багацей, але тут і выбар большы: беларускія кампазітары часцей звярталіся да гэтага жанру. Многія оперы савецкага часу сёння ўжо крыху састарэлі; для таго каб яны былі цікавыя сучаснай публіцы, іх трэба грунтоўна перапрацаваць.

Іншы шлях — новыя оперы, у гэтым выпадку трэба аб’яўляць конкурсы на стварэнне новых партытур. Спачатку літаратурных асноў, лібрэта, а потым і кампазітарскі конкурс. «Адзін з кірункаў пошуку сюжэту для нацыянальнай оперы — гісторыя Полацкага княства як калыскі беларускай дзяржаўнасці», — сказала тады Кацярына Дулава.

У афішы Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі замежных і рускіх прэм’ер прыкладна па палове, аднак на вядучыя ролі ўсё больш запрашаецца адмыслоўцаў з Расіі — на месца звольненых беларусаў.