• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.12.2018 | Конкурсы Новы год і Каляды

Вынікі каляднай віктарыны ад “Будзьмы!”

Наша нескладаная (на наш погляд) віктарына апынулася не такой і простай, як падавалася. Але, тым не менш, ёсць пераможцы. “Будзьма!” віншуе усіх пераможцаў!

  1. Маргарыта Галонская (10/10)
  2. Павел Раманюк (10/10)
  3. Vasil Mikalaevich (9/10)
  4. Viktoria (7/10)
  5. Raman Patapčuk (6,5/10)

 

Правільныя адказы:

 

  1. Колькі страваў павінна быць на Каляднай вячэры?

а) 3

б) 5

в) 7

г) колькі зможаце прыгатаваць

 

У розных крыніцах можна пабачыць розную колькасць страваў на калядным стале: ад 7 да незлічонай колькасці. Асноўны сэнс свята – нараджэнне “новага сонца” (пачатак новага календарнага цыкла). А лік 7 – “акт першатварэння” і “сімвал сінкрэтызаванага хранатопу часу (3 яго вымярэнні: мінулае-сучаснасць-будучыня) і прасторы (4 бакі свету)”. Такім чынам, 7 страваў на святочным стале адпавядаюць першаснаму сэнсу Калядаў.

 

  1. Паводле беларускай міфалогіі, хто прыходзіць на Каляды да людзей?

а) Зюзя

б) Дзед Мароз

в) Марана

г) Ярыла

 

“ЗЮЗЯ, персанаж беларускай мiфалогii (вядомы месцамі і на Украінскім Палессі), увасабленне зімовай сцюжы, а таксама каляндарнага перыяду ад Калядаў да веснавога раўнадзення. Паводле фальклорных звестак XIX ст., З. уяўлялi сiвым тоўстым дзедам, нізкага росту, з доўгай барадой, босым, у белым футры, без шапкi, з жалезнай булавой”

 

  1. Калі, паводле традыцыйнай культуры, скончваюцца Каляды?

а) 14 студзеня

б) 1 лютага

в) 19 студзеня

г) 21 студзеня

 

На Міншчыне (Бярэзінскі раён, в. Новіны) вядомы абрад провадаў Каляды – “Цягнуць Каляду на дуба”. 21 студзеня на вогнішчы спальваецца мінулагодняя Каляда (сноп жыта, які сжалі апошнім, і які ўпрыгожаны стаяў на покуці ад Пакроваў да Калядаў) і на галінах дуба-ахоўніка вёскі ўсталёўваецца новая Каляда (сноп сёлеташняга ўраджаю). Лічыцца, што Каляда, седзячы высока на дрэве, будзе здалёк “бачыць” усе небяспекі (засуху, ліхаманкі, неўраджай і г. д.) і адводзіць іх ад вёскі і жыхароў. Гэтым днём скончваецца Калядны перыяд і людзі пачынаюць рыхтавацца да веснавых прац. Абрад быў адноўлены і зараз мае статус “Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь”

 

  1. Адным з галоўных атрыбутаў Калядаў з’яўляецца:

а) рыба

б) гарэх

в) адмысловае печыва

г) яблык

 

Гарэх з’яўляўся важным атрыбутам Калядаў (як на Вялікдзень – чырвонае яйка). Гэта быў і смачны пачастунак і гульнявы элемент. Гульні з гарэхамі часам набывалі характар варажбы – напрыклад, “цот ці лішка”.

 

  1. Якімі гульнямі бавіліся на Каляды нашы продкі?

а) “Пячы ката”

б) “Падушачка”

в) “Жаніцьба Цярэшкі”

г) усімі пералічанымі

 

Усе пералічаныя гульні мелі месца на калядных ігрышчах (у т.зв. “крывыя вечары”). Гульню “Жаніцьба Цярэшкі” (статус “Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь”) можна зараз пабачыць на Лепельшчыне, “Пячы ката” – у Дзяржынскім раёне. Гэта абрадавыя гульні, прымеркаваныя да Каляднага перыяду. Гульня “Падушачка” носіць сацыяльна-бытавы характар, у яе бавілася моладзь у любы час.

 

  1. Слова “каляда” магло прымяняцца для абазначэння:

а) запявалы ў гурце калядоўшчыкаў

б) зоркі, якую насілі з сабою калядоўшчыкі

в) свінні, якую гадавалі спецыяльна для каляднага стала

г) гульні-карагода

 

Слова “каляда” мае некалькі значэнняў: гэта і назва самога свята, і назва пачастункаў на свята. Таксама “калядой” называлі свінню, якую адкормлівалі спецыяльна да каляднага стала. Дбайны гаспадар часта мог чуць: “Добрая ў  цябе  сёлета  каляда!”

 

  1. Якія з пералічаных ніжэй абрадаў адносяцца да каляднага цыкла?

а) “Цары”

б) “Шчодрык”

в) “Кумаванне”

г) “Ваджэнне Кусты”

 

“Цары” альбо “Калядныя цары” – абрад адмысловага калядавання, зафіксаваны ў в. Семежава Капыльскага раёна. Адрозніваецца ад звычайных калядоўшчыкаў складам гурта (не традыцыйныя: каза, мядзведзь і г.д., а гістарычныя і бытавыя персанажы: цар Максіміліян са світай, лекар і  інш) і дзеяннямі: гурт не спявае шчадроўкі, а разыгрывае міні-драмы: бойку цароў, лекаванне параненага і г.д.

Абрад “Шчодрык” захаваўся ў вёсцы Рог Салігорскага раёна па сённяшні дзень. Значна тое, што захаваўся ён ў тым выглядзе, у якім яго ведалі нашы продкі. Праводзіцца ён на Шчодры вечар (у ноч з 13 на 14 студзеня). Абрад адбываецца з удзелам традыцыйных маскіраваных персанажаў. Найбольш унікальны персанаж у гурце шчадравальнікаў – гэта дзед Продак і яго берасцяная маска, аналагаў якой больш няма на Беларусі.

Абрады “Кумаванне” і “Ваджэнне Кусты” адносяцца да Сёмухі (вяснова-летні цыкл).

 

  1. Якая з пералічаных казак калядная?

а) “Чырвоны Капялюш”

б) “Каза і сямёра казлянят”

в) “Папялушка”

г) “Рэпка”

 

Сюжэт казкі “Каза і сямёра казлянят” увасабляе сабой “нябесную драму”, калі пад

ваўком разумець Месяц, пад казой – зорку Капэлю, а пад сямю казлянятамі – Пляяды. Месяц, рухаючыся па высокай траекторыі ў зімовы перыяд, перыядычна, асабліва пад поўню, можа цалкам сабой затуляць Плеяды. У казцы гэтаму адпавядае пажыранне ваўком–Месяцам (а гэткае сімвалічнае атаясамленне добра вядомае) казлянятаў–Пляядаў. Але ўжо праз дзён колькі воўк–Месяц значна аддаляецца ад гэтай кропкі нябеснай сферы і калі ён з поўні пераходзіць на сходы, то адразу танчэе, нібы выпусціўшы казлянятаў–Пляядаў са свайго чэрава. I тут можна тэму новага нараджэння (адраджэння), сімвалічна выражaную персанажамі (каза і яе дзеткі), якія традыцыйна ў нас асацыююцца з тэмай плоднасці, багацця, дастатку, з тымі самымі азнакамі, якімі характарызуецца вырай.

 

  1. назавіце “каляднае” дрэва:

а) яблыня

б) бяроза

в) елка

г) асіна

 

У беларускай традыцыі існуе ўяўленне праелку як пра дрэва “свянцонае” (асвечанае). У яе ніколі не б’е Пярун, таму падчас навальніцы найлепей было хавацца менавіта пад елкай. Гэтыя асаблівасці тлумачыць паданне з хрысціянскім сюжэтам. У ім апавядаецца, што калі слугі цара Iрада хацелі забіць немаўля Хрыста, то Божая Маці хавала яго пад елкай, якая сама апускала сваё галлё, каб прыкрыць дзіця. За гэта Бог асвяціў дрэва і прызначыў заўжды яе ставіць у хаце або затыкаць за абразы на Каляды і Вялікдзень.

 

  1. Якія рытуалы неабходна праводзіць на Каляды?

а) прыбіранне ў хаце

б) мыццё ў лазні

в) ігрышчы

г) усё пералічанае

 

Пералічаныя вышэй рытуалы прызначаны перад пачаткам новага жыццёвага цыкла: добраўпарадкаваць хатнюю прастору (як адлюстраванне касмічнага парадку новага света); аднавіцца (ачысціцца) самому чалавеку і весялосцю, рытуальнымі спевамі, танцамі і г.д. “дапамагчы” новаму Сонцу нарадзіцца і пераадолець зімовыя сцюжы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Мастацтва

«Цяпер часы прывату». Свежыя думкі Максіма Осіпава

Таго самага, у якога Гадзіла ванітуе агнём, а Адам з Евай вяртаюцца ў рай, узброеныя ПЗРК. І ўсё гэта ў форме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольга Гарбунова: Гвалт дзяржавы не мог не адбіцца на сітуацыі з хатнім гвалтам

Усе вынікі працы з праблемай гвалту ў сям’і зведзеныя на нуль за апошнія тры гады. Улада хавае статыстыку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Адкрыта перадзамова на першую з трох кніг са знакамітай трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Толкіна

У выдавецтве «Янушкевіч» распачаўся перадпродаж ліцэнзаванага выдання «Брацтва пярсцёнка» — першай кнігі знакамітай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі

29 лістапада 1830-га ў Варшаве пачалося вызвольнае паўстанне — першае пасля падзей вайны 1812-га года. Што адбывалася...

Апошнія навіны

    Грамадства Мастацтва
    «Цяпер часы прывату». Свежыя думкі Максіма Осіпава
    Грамадства
    Вольга Гарбунова: Гвалт дзяржавы не мог не адбіцца на сітуацыі з хатнім гвалтам
    Грамадства Літаратура
    Адкрыта перадзамова на першую з трох кніг са знакамітай трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Толкіна
    Грамадства Гісторыя
    Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    Гісторыя
    Місія ЮНРРА і Беларусь: дапамога краіне, заангажаванасць Якуба Коласа і афіцэра Беларускай краёвай абароны
    Дэкаланізацыя — гэта не тэарэтычны панятак для інтэлектуалаў, гэта рэальнасць, з якой трэба працаваць
    Гісторыя
    Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    Грамадства
    Памерла Крыстына Шманьда, праўнучка Францішка Багушэвіча
    Грамадства
    «Беларусь пачынаецца з цябе»: натхняльны сацыяльны ролік ад «Годна»
    Грамадства Літаратура
    «Згаладаўся па вершах»: Зміцер Вішнёў пра будучыя кнігі і лабараторыю творчасці
    Грамадства
    Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла
    Грамадства
    Як беларускія нячысцікі зіму зімавалі
    Грамадства Літаратура Асоба
    Ганна Кандрацюк: «Было адзінства — нягледзячы на ўсе муры і межы, мы былі адным народам. Я хацела гэта зафіксаваць, бо цяпер незразумела, як будзе далей»
    Грамадства Гісторыя
    Аброчныя капліцы Беларусі як сродак ад эпідэмій
    Культура Літаратура
    «Бура і націск» у беларускай літаратуры

Афіша

  • 29.11

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль «Мора Хрысціны» ў Варшаве

  • 29.11 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 29.11 — 30.11Выстава падвойных дываноў у Гродне
  • 29.11 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 29.11 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 29.11 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 29.11 — 30.11Выстава Алены Хатэнка «Усё з’яўляецца чымсьці іншым» у Мінску
  • 29.11 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Рэгіна Лавор: «Усё маё існаванне сканцэнтравалася на тым, каб яшчэ больш зберагчы, павялічыць і распаўсюдзіць нашу культуру»
    • Тэст: пазнай архітэктурны стыль храма па фотаздымку
    • «Пасля 2020 года беларусы сталі дарослымі». Стваральнік «Бульбамуві» пра айчыннае кіно, праблемы і выклікі часу
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип