Гістарычны серыял «Сармат», прысвечаны шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы, вяртаецца. У чарговым выпуску новага сезона расказваем пра род Хадкевічаў.
Адкуль на гербе Латвіі грыфон з мячом? Калі і навошта Хадкевічы сталі каталікамі? Чаму на кнігах Фёдарава і Мсціслаўца — герб Хадкевічаў? Як гуляў легендарны гетман і чаму яго раўнавала жонка? Чаму смерць Яна Караля Хадкевіча спрабавалі захаваць у таямніцы і ці атрымалася? Дзе шукаць магілу гетмана, а дзе — яго сэрца? Хадкевічы гербу «Касцеша» — у нашым відэа.
Папярэднія выпускі гістрачынага серыяла «Сармат» глядзіце па спасылцы.
Глядзіце гістарычны цыкл «Сармат», дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах пад відэа, дасылайце нам свае прапановы і ідэі для наступных выпускаў на электронную пошту thebudzma@gmail.com або ў каментары.