У сталіцы Польшчы 18–19 чэрвеня прайшоў фестываль беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Глядзіце ў нашым фотарэпартажы, як гэта было.
Сёлета фэст праходзіць у гарадах, дзе жыве вялікая беларуская дыяспара: распачаўся 4 чэрвеня ў Тбілісі, працягнуўся ў Кракаве, завітаў у Варшаву, а 25–26 чэрвеня пройдзе ў Вільні.
Паэтка і старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Таццяна Нядбай
Сталіца Польшчы прыняла імпрэзы фестывалю ў Беларускім моладзевым хабе. Увечары 19 чэрвеня прайшоў таксама вулічны канцэрт беларускіх музыкаў на плошчы Канстытуцыі каля хаба.
Выступае паэтка Марыя Мартысевіч
Хэдлайнерам стаў магілёўскі гурт Nizkiz. Яго выступ завяршыў варшаўскую частку «Прадмовы» і сабраў, бадай, найбольш гледачоў з усіх імпрэз фестывалю ў польскай сталіцы.
Паэтка Анхела Эспіноса Руіс
Падчас «Прадмовы» адбываліся прэзентацыі кніг, дыскусіі, чыткі твораў, выставы, майстар-класы, мерапрыемствы для дзяцей.
Кніжны кірмаш падчас фестывалю «Прадмовы» ў Варшаве
Была ўручаная прэмія імя Алеся Адамовіча беларускага ПЭН-цэнтра (пераможцаў абвясцілі на «Прадмове» ў Кракаве).
Беларускі моладзевы хаб у Варшаве падчас фестывалю
Працаваў кніжны кірмаш, дзе выданні разляталіся як гарачыя піражкі. У фестывалі павінна была ўзяць удзел нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, але, на жаль, не змагла праз хваробу.
Пісьменнік Уладзімір Арлоў
Чытайце па тэме: Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
25 – 26 чэрвеня можна наведаць «Прадмову» ў Вільні. Фестываль пройдзе ў прасторы Imaguru на вуліцы Vytenio, 18. Фэст мае таксама онлайн праграму, да якой можа далучыцца кожны ахвочы.
Канцэрт на плошчы Канстытуцыі
24 чэрвеня ў 18.00 (па Мінску) Беларускі Калегіюм ладзіць дыскусію «Утопіі, вызваленні, прытулкі, сны: размова на руінах «нашай Еўропы».
Выступае Юрый Стыльскі
Аляксандр Памідораў падстуквае на перкусіі Юрыю Стыльскаму
Удзел возьмуць Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Макс Шчур. Рэгістрацыя тут.
Выступ гурта Dzieciuki
Алесь Дзянісаў (справа) і Дзяніс Шматко
Гурт Tyapin Crew
26 чэрвеня ў 18.00 адбудзецца сустрэча з расійска-ізраільскім пісьменнікам і журналістам Віктарам Шандаровічам. Рэгістрацыя па спасылцы.
Выступаюць Аляксандр Памідораў, Дзяніс Тарасенка і Алесь-Францішак Мышкевіч
Фестываль беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ўпершыню прайшоў у 2018 годзе ў Мінску.
Выступ гурта Nizkiz
Падчас выступу гурта Nizkiz
Вакаліст гурта Nizkiz Аляксандр Ільін
Вакаліст гурта Nizkiz Аляксандр Ільін
Алена Ляшкевіч для budzma.by