• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.06.2014 | Грамадства

Як прымусіць жанчыну змоўкнуць?

Хто з мужчын не сутыкаўся хоць бы раз у жыцці з сітуацыяй, калі размова нават з самай любімай і чароўнай жанчынай ператваралася ў яе бясконцы маналог? Але існуе як мінімум пяць шанцаў на выратаванне, якія не створаць пагрозы адносінам.

 

Шанец першы. Пацалуйце яе!

Прычым няважна, будзе пацалунак пяшчотным або палкім. Галоўнае, каб ён быў як мага больш доўгім, каб дзяўчына цалкам забылася на тое, пра што гаварыла.

У рэдкіх паўзах можна прашаптаць што-небудзь ну вельмі арыгінальнае. Напрыклад, «Я цябе кахаю». І не хвалюйцеся, што можаце пачуць «Я таксама», і правілы гульні будуць парушаныя. Кожная прыстойная дзяўчына павінная памятаць параду мамы, бабуль і цётачак: мужчынам пра ўзаемнасць трэба казаць як мага радзей. Хай ён паперажывае, пахвалюецца. А яшчэ лепш – здагадаецца сам!

Але, зразумела, сціплы цнатлівы пацалунак – яшчэ не мяжа. А паколькі ўсе дзяўчаты любяць намёкі (а часам толькі імі тлумачацца), пастаўце ёй музычную класіку, якая гучыць ва ўсіх кансерваторыях свету: песню «ВІА Гры» «Чем выше любовь, тем ниже поцелуи». Зразумела, вы можаце атрымаць у адказ поўху. Але па моцы ўдару з лёгкасцю вызначыце, гэта праява пурытанскага выхавання або частка гульні. У другім выпадку маўчанне можа зацягнуцца.

 

Шанец другі. Загаварыце самі

Зрабіце выгляд, што вам вельмі-вельмі цікава. Набярыцеся цярпення (зрэшты, калі вы даўно разам, яго вам не займаць!) і паслухайце, не перапыняючы.

А потым дачакайцеся, пакуль жанчына расслабіцца, і рэзка ўступайце ў размову. Зразумела, можна запомніць нешта з таго, што гучала раней, паспрабаваць развіць тэму або выказаць нязгоду. Але тут вы гуляеце на чужым полі, а значыць, асуджаныя на паразу. Таму кажыце пра тое, што цікава вам. Калі да гэтага вам загружалі мозг розніцай паміж творчасцю двух Манэ – Клода і Эдуара, – то цяпер няхай гаворка пойдзе пра афсайды і інсайды. Калі ў якасці альтэрнатывы на суботні вечар вам прапаноўвалі паход на балет «Баядэрка» або аперэту «Баядэра», то вашая альтэрнатыва – «Мінск-Арэна» або «Чыжоўка-Арэна». Зразумела, у нейкі момант жанчыне надакучыць вашая бессэнсоўная (з яе пункту гледжання) балбатня, і яна захоча сказаць нешта сама. І вось тут вы можаце смела пераходзіць да ролі пакрыўджанага (вас не хочуць слухаць!), нарвацца на маленькі канфлікт (галоўнае – не перабраць) і гарантаваць сабе паўгадзіны цішыні.

 

Шанец трэці. Пераключыце яе ўвагу

У многіх сітуацыях жанчыны сваімі паводзінамі нагадваюць дзяцей (у асобных, выключных выпадках гэта можна сказаць і пра мужчын). Калі дзіця ўпарціцца або гарэзіць, педагогі раяць пераключыць яго ўвагу на што-небудзь яркае.

Таму схадзіце разам у кіно. Але калі будзеце выбіраць фільм, памятайце пра некалькі ўмоваў. Не купляйце два месцы ў апошнім шэрагу (гл. шанец першы). Дзеянне павіннае разгортвацца як мага хутчэй (каб вашая спадарожніца не паспявала нічога каментаваць). У фільме павінная быць прыгожая, добра апранутая гераіня (калі карціна акажацца сумнай, будзе на каго палюбавацца). Усе ці амаль усе дзейныя асобы павінныя ў яе закахацца, але яна зробіць ласку і абярэ кагосьці аднаго: магчыма, не самага багатага і прыгожага, але высакароднага і сумленнага (кожнай жанчыне прыемна правесці паралелі паміж ёй і вамі, якія самі напрошваюцца).

 

Шанец чацвёрты. Стварыце ўмовы для подзвігу

Таемная зброя жанчын – уменне займацца некалькімі справамі адначасова. Нейкім неверагодным чынам ў іх атрымліваецца размаўляць па тэлефоне і пры гэтым прыбіраць у кватэры, гатаваць ежу і адказваць на 16 паведамленняў “Укантакце”. Але ж гэта элементарныя рэчы! Проста дзяўчаты не ўспрымаюць іх сур’ёзна, а таму глыбока не канцэнтруюцца ні на адной.

А вось мужчынам жыць нашмат складаней! Паспрабавалі б жанчыны трымаць каля вуха трубку і адначасова гуляць у «танчыкі», калі трэба адстойваць прэтэнзіі на сусветнае танкавае панаванне! Адсочваць інфармацыю ў інтэрнэце, калі вырашаецца, ці будзе ЗША ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі. Або спрабаваць ранкам вылавіць у Свіслачы піранню, якую па чутках выпусціў туды бізнесмен, што добра адпачыў на Амазонцы.

Каб жанчына адчула «радасці» мужчынскага жыцця, запрасіце яе ў цырк. Купіце білеты ў першы шэраг і дамоўцеся з дрэсіроўшчыкамі, каб яе выклікалі на арэну і папрасілі спыніць каня на бягу. Або выпраўцеся на шпацыр, падчас якога вам сустрэнецца падпаленая кімсьці хата, куды пажарнікі (якія раней атрымалі ад вас хабар) адмовяцца ўваходзіцьі абвесцяць страйк. Ці да размоваў будзе ў такіх сітуацыях? У найлепшым выпадку дзяўчына скажа сабе “Ну, Някрасаў, ну, пачакай!” – і ў неверагоднай цішыні смела пойдзе ратаваць чалавецтва.

 

Шанец пяты. Пачакайце

Пяты варыянт – самы просты. Але ён для самых цярплівых мужчын. Каб яго ажыццявіць, практычна нічога рабіць не трэба. Проста пачакаць – месяц, год, а то і дзесяць. Але пры гэтым абавязкова сустракацца з жанчынай, ад якой вы чакаеце цішыні. Або ўзяць з ёй шлюб.

У найгоршым выпадку за час, праведзены разам, вы выкажаце адно аднаму ўсё, што набалела. Але ў нейкі момант скончацца і словы, і сервізы – для гарбаты і кавы. Абаім стане ўсё роўна. Пасля чаго яны развітаюцца.

У найлепшым выпадку з часам словы не скончацца, але іх стане менш. Бо калі ведаеш іншага, пра нешта (калі не пра ўсё) можна здагадацца без словаў. І, магчыма, да жанчыны прыйдзе ўсведамленне, што маўчаць з каханым чалавекам (гэта значыць, з вамі) – таксама цудоўна.

Зрэшты, застаецца яшчэ «залатая сярэдзіна». Уявіце, гады прайшлі, вы пераспрабавалі ўсе спосабы прымусіць жанчыну змоўкнуць, але яны не прынеслі ніякага выніку. Тады супакойцеся і паспрабуйце атрымліваць ад жаночых размоваў задавальненне!

 

Дзяніс Марціновіч

 

Глядзі таксама:

Як прымусіць мужчыну змоўкнуць?

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Каб паклікаць вясну сур’ёзна і плённа — трэба добра падрыхтавацца. Важная абрадавая частка «Гукання вясны» —...

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

Апошнія навіны

    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый
    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип