З 10 па 13 ліпеня ва ўрочышчы Boryk пад Беластокам праходзіць фестываль беларускай культуры і супольнасці Tutaka. Учора быў дзень заезду, а сёння пачынаецца насычаная праграма фэсту. На галоўнай сцэне выступаюць Mandzik, ILO&friends, Дай Дарогу. Пачатак а 21:00.
Адкрыццё галоўнай сцэны фестывалю, 2024 г. Фота: Дар'я Роскач
Апроч канцэртаў, сёння гледачоў чакаюць інтэрактыўныя лекцыі, майстар-класы, дыскусіі, актыўнасці для дзяцей.
12 ліпеня на галоўнай сцэне Тутакі зайграюць: Spievy z-pad mosta, ILI-ILI, Dzieciuki, Krambambula.
13 ліпеня выступаюць: Arhedelic, Maxim i Oliczka, NaviBand.
Таксама ўжо другі год на фэсце будзе працаваць партнёрская сцэна ад Беластоцкага музычнага клубу. Гэта сучасная прастора, створанная аб’яднаннем мясцовых музыкаў і аматараў. Яна ўжо стала пляцоўкай для шматлікіх беларускіх артыстаў і культурных мерапрыемстваў.
Агулам жа сёлета на Тутацы абязаюць ажно 25 канцэртаў.
За 5 гадоў свайго існавання TUTAKA ператварылася з невялікага мерапрыемства ў маштабны фестываль са сваёй непаўторнай атмасферай, які стаў кропкай прыцягнененя і месцам яднання для многіх-многіх беларусаў.
«Наша мара, каб фэст стаў для яго наведвальнікаў адпачынкам на некалькі дзён. Калі нехта не захоча ўдзельнічаць ва ўсіх актыўнасцях, закладзеных у праграму, то можа ж проста спакойна адпачыць. Велізарны плюс TUTAKA у тым, што ён праводзіцца на прыродзе, можна скарыстацца і лесам, і вадаёмам побач у Гарадку», — казалі арганізатары ў інтэрв’ю для Budzma. org.
Падрабязную праграму можна знайсці на сайце фэсту. Там жа шмат карыснай інфы пра тое, як даехаць, дзе заночыць, што ўзяць з сабой, дзе набыць мерч і г. д.
Для тых, хто не зможа прыехаць на фестываль, фонд Tutaka ладзіць анлайн-трансляцыю фестывальных падзей на сваім YouTube-канале.