Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Хто такі «чырвоны чалавек» і адкуль ён узяўся? Як Алексіевіч стала зоркай і лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі? За што на пісьменніцу падавалі ў суд «афганцы»? Што Алексіевіч казала пра Расію і чаму не можа адмовіцца ад Дастаеўскага? Як перамагчы савок і ў чым бяда савецкай інтэлігенцыі? Святлана Алексіевіч і яе кнігі — у нашым відэа.
Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.