Сяргей Законнікаў і Георгій Ліхтаровіч правядуць дзве творчыя сустрэчы ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці 5 красавіка.
У 11.30 творчая сустрэча распачнецца перад школьнікамі СШ в.Матарова Пухавіцкага раёну Мінскай вобласці, а ў 14.00 творцы завітаюць у Аграрна-тэхнічны каледж п.Мар’іна. Каледж знаходзіцца па адрасе: вул. Звяровіча, 2.
Сустрэчы адбудуцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”