Андрэй Дурэйка расказаў пра сучаснае беларускае мастацтва за мяжой
Беларускі мастак з Дзюсельдорфа Андрэй Дурэйка расказаў гарадзенцам пра сучаснае беларускае мастацтва і мастакоў, што жывуць за мяжою. Пачалася сустрэча гісторыяй пра Малевіча і Шагала, а працягам стала сучаснае мастацтва і мастакі, што з’ехалі за мяжу у сярэдзіне 90-х гадоў ХХ стагоддзя. Сустрэча прайшла ў гарадзенскай антыкавярні “Жывы час”. Спатканне было арганізаванае ў рамках праекта “На шляху да сучаснага музея — 5: рэгіянальнае вымярэнне”. Пра свой выступ Андрэй Дурэйка сказаў наступнае: —...