Гродна

Гарадзенская дыктоўка: тры падзеі ў адной

Традыцыйная гарадзенская дыктоўка, што ладзілася “Гарадзенскай бібліятэкай” разам з ТБШ, сабрала больш за сто чалавек. Дыктоўка стала падзеяй, што сабрала людзей на трох мерапрыемствах: на курсах “Мова ці кава”, якія ладзілі Валярына Кустава і Алесь Залеўскі, на самой дыктоўцы і на канцэрце Змітра Вайцюшкевіча. Пра ўражанне ад гарадзенскіх курсаў “Мовы ці кавы” кампаніі “Будзьма беларусамі!” расказала іх вядоўца Валярына Кустава: — Перадусім я цешуся, што курсы “Мова ці кава” былі запрошаныя на імпрэзу...

24.03.2014

Чаму ў цэнтры Гародні турма?

Шмат хто прыехаўшы ў Гародню пытаецца: – А як жа так можа быць, што ў вас у самым цэнтры горада, на цэнтральнай плошчы стаіць турма, дзе ўтрымліваюць небяспечных злачынцаў? Няўжо ў Вас у горадзе так шмат злачынцаў? Ну то слухайце як такое здарылася: Некалі даўно не было дзе вучыцца гарадзенцам. А ў тыя часы быў Cцяпан Батура, нашым вялікім князям. Ведаў ён што гарадзенцы павінны вучыцца і запрасіў да нас у горад з Еўропы езуітаў, якія ў тыя часы мелі лепшыя школы ў свеце па ўсёй Еўропе. Езуіты...

24.03.2014

Успамiны Дзеда Казiка пра гарадзенскае дэрбi, пагромы і футбол у Гародні падчас акупацыі

... перасоўваюцца. Ад Дзеда Казіка мы і даведаліся пра сапраўдную гісторыю гарадзенскага футбола. Сальвясюк Казімір Якубавіч нарадзіўся 1 мая 1922 года ля Гродна, у вёсцы Індура. Сям’я была вялікая, з васьмі чалавек, і бедная. Мой суразмоўца быў самы малодшы. Пасля Сальвясюкі пераехалi ў Гродна ...

20.03.2014

Горадня: жывыя лялькі ў вітрыне крамы

19 сакавіка адмысловы танец Барбі і Кена жыхары Горадні ўбачылі ў вітрынах адной з гарадзенскіх крамаў. Танцоры балета Яўгена Якуша, які ўжо вядомы ў горадзе сваімі перфомансамі, загрыміраваліся пад вядомых лялек. Лялькі танчылі пад музыку дыджэя Модна, які выконвае сэты толькі з вінілавых прайгравальнікаў і лічыць гэтае бачанне музыкі найбольш набліжаным да жывой. Пра акцыю расказаў яе натхняльнік і адзін з акцёраў Яўген Якуш: — Акцыя разлічаная на ўсіх жыхароў горада. Падчас яе мы хочам паказаць...

19.03.2014

Гарадзенскі аншлаг “Мовы нанова”

Больш за сотню наведнікаў прыйшло на гарадзенскія курсы “Мова нанова”, арганізаваныя гарадзенскім цэнтрам “Трэці сектар”. Гэтым разам гасцямі і вядоўцамі мерапрыемства былі Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская. Яны параўналі колькасць прысутных у Горадні з іншымі гарадамі, і лічба іх вельмі здзівіла: у Бабруйску на такую імпрэзу прыйшло 20 чалавек, у Гомелі – 30, у Гародні – больш за 100. На сустрэчы беларускія імёны перамяжоўваліся з выказваннямі і чытаннем вершаў Рыгора Барадуліна. А самую цікавую...

17.03.2014

Курсы “Мова нанова” адкрыліся ў Гародні! (фота)

Першыя заняткі наведала 110 чалавек! Курсы “Мова нанова” адкрыліся ў Гародні! Ініцыявала адкрыццё курсаў грамадская арганізацыя “Трэці сектар”, вядоўцамі гарадзенскіх курсаў сталі Ігар Кузьмініч і Вольга Астроўская. Першыя заняткі прайшлі 14 сакавіка па адрасе Будзёнага, 48а. Слухачоў сабралася каля 110 чалавек! Правялі заняткі выкладнікі менскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Самае каштоўнае, паводле арганізатараў, што сярод слухачоў яны пабачылі вельмі шмат новых асобаў, якія не хадзілі...

16.03.2014

Семінары для настаўнікаў “Вусная гісторыя ў адукацыйным працэсе” у Гомелі і Гродна

... інфармацыйных мерапрыемствах па тэме “Вусная  гісторыя ў адукацыйным працэсе”, якія адбудуцца: 5 красавіка ў г. Гомелі 12 красавіка ў г. Гродна На семінарах вы зможаце даведацца пра прынцыпы і асаблівасці збора вуснагістарычных матэрыялаў з вучнямі, магчымасці іх выкарыстання ...

14.03.2014

Горадня: фотабатл у межах фэсту журналістыкі

Адмысловы конкурс для фотарэпарцёраў-аматараў з усёй Беларусі другі раз пройдзе 26 красавіка ў межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”. Парадак фатаграфічнага спаборніцтва будзе такі: за адзін дзень дружыны-ўдзельнікі мусяць выканаць серыю здымкаў на зададзеную тэму. Пра спаборніцтва і яго мэты расказвае каардынатар фотабатла, гарадзенская журналістка Іна Севярын-Шота: — Ідэя спаборніцтва, якое мы ладзім ужо другі год, выглядае наступным чынам: за гадзіну да старту ў вызначаны час каманды...

14.03.2014

Горадня: на месцы старажытных могілак стаяць дамы

Гарадзенскі краязнаўца Януш Паруліс працягвае даследаваць старыя мікрараёны горада над Нёманам. Яго новым адкрыццём сталі малавядомыя могілкі ў раёне вуліцы Завяршчызна. Спадар Януш сцвярджае, што на месцы сучасных прыватных дамоў і былога Палаца піянераў знаходзіліся могілкі загінулых французскіх жаўнераў, што ўдзельнічалі ў вайне 1812 года. Па словах Паруліса, знайсці гэтыя могілкі яму дапамог сусед, які жыў каля сучаснага будынка Цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці: капаючыся ў сябе ў агародзе...

13.03.2014

9 сакавіка Гародня запрашае на традыцыйны Казюковы кірмаш

Народныя творцы, якія дзейнічаюць пры Саюзе палякаў на Беларусі, запрашаюць ужо ў 13-ты раз. Казюкі сталі за гэты час папулярнымі, людзі на кірмаш прыходзяць цэлымі сем’ямі. Як кажуць мясцовыя палякі, гарадзенскія Казюкі – гэта самае яркае, веснавое свята народнай творчасці: – Для ўсіх каталікоў гэтае свята – свята прадчуваня вясны. – Вельмі цікавыя вырабы, гэта традыцыя, звязаная з гэтымі землямі. На кірмашы пабачым вырабы з дрэва, керамікі, металу, а таксама ткацкія вырабы, велікодныя...

09.03.2014
12 13 14
20