“Песні філаматаў і філарэтаў” у Горадні
На запрашэнне факультэта гісторыі і сацыялогіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы ўдзельнікі музычна-гістарычнага праекту “Песні філаматаў і філарэтаў” , што ажыццяўляецца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” пры падтрымцы МГА “Гісторыка” , 3 снежня 2011 наведалі Горадню. Галоўным ініцыятарам імпрэзы стаў прафесар кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін ГрДзУ, доктар філасофскіх навук Э. К. Дарашэвіч . На пачатку канцэрту-лекцыі ён...