Мінскія і вілейскія музыкі наладзілі вечарыну народнага танца
Віляйчане 20 лістапада маглі трапіць у атмасферу традыцыйнага беларускага свята. Некаторыя ўдзельнікі прыйшлі на вечарыну касцюмах Вілейскага строю. Фота забяспечана Мікалаем Іваненкам. У гімназіі №2 прайшла вечарына народнага танца. Яна аб’яднала прыхільнікаў традыцыйнай беларускай культуры з Мінска і Вілейкі. Ігралі разам музыкі: Таццяна Матафонава, Аляксей Крукоўскі, Сяргей Лісіца, Міхаіл Ермаковіч і Уладзімір Версан . У гімназіі і атмасферу адпаведную стварылі: упрыгожылі памяшканне выставай...