Гародня. Альтэрнатыўнае 14 лютага
83702 15.02.2014 22:00:00 50000 / 60000 +375 33 3866841 клуб Underground вул. Цітова, 9
83702 15.02.2014 22:00:00 50000 / 60000 +375 33 3866841 клуб Underground вул. Цітова, 9
Незвычайнага падарожніка, мажліва, бачылі жыхары нашага горада і яго ваколіц некалькі дзён таму. Чаму незвычайнага? Не першы ж раз зазіраюць на Ашмяншчыну рознага кшталту турысты? Яно то так. Вось толькі сустрэць у злосныя студзеньскія маразы веласіпедыста на вуліцах горада даводзіцца, згадзіцеся, не кожны дзень. А ён, Віценіс Александрайціс, падарожнічае менавіта на веласіпедзе. З сабою возіць невялічкую “хатку”, якую ацяпляе з дапамогай газавага балона і “буржуйкі”. Тут жа, на газавай гарэлцы...
З дапамогай нажніц, малатка, скальпеляў, пласкагубцаў і стаматалагічнага інструменту Галіна Жамчужнікава перадае ў ляльках усю палітру чалавечых эмоцый. Кожная лялька мае свой характар і непаўторны выраз твару. Майстрыца прафесійна занялася вырабам лялек 3 гады таму. Спачатку – з простых анучаў. Цяпер лялькі Галіны Жамчужнікавай сапраўдныя творы мастацтва. У майстэрню ператварылася ўся кватэра. У духоўцы, дзе ў звычайных сем’ях гатуюць пірагі, запякаюцца рукі-ногі будучых лялек. Муж майстрыцы, Барыс...
У Новым замку з’явіцца тэатральная пастаноўка пра жыццё і дзейнасць апошняга караля Рэчы Паспалітай. Акрамя гістарычнага экскурсу ў эпоху Станіслава Аўгуста анімацыйная праграма прапануе гледачам бальныя танцы і дэгустацыю. Прадстаўленне з элементамі экскурсіі падрыхтавалі супрацоўнікі гісторыка-археалагічнага музея. Яны ж у якасці актораў ажывяць гістарычных асобаў той эпохі. Музейныя анімацыйныя праграмы і экскурсіі з элементамі тэатралізацыі даўно атрымалі шырокую папулярнасць у Расіі, у Польшчы...
Прэзентацыя электроннай кнігі, выдадзенай “Тваім стылем” у канцы мінулага года, пройдзе ў галерэі “Крыга” ў суботу 25 студзеня. На прэзентацыі будуць прысутныя аўтар, рэдактар і мастацкі рэдактар кнігі. Прысутныя атрымаюць у падарунак паштоўкі, надрукаваныя Сцяпанам Стурэйкам адмыслова для прамоцыі. Будзе магчымасць пабачыць таксама некалькі ўнікальных папяровых экзэмпляраў выдання. Прэзентацыя пройдзе 25 студзеня ў галерэі “Крыга”. Пачатак у 12.00. Кніга Сцяпана Стурэйкі “Разрушыцель”...
Персанальная выстава маладога фатографа з Гродна Яўгена Кандратовіча пад назвай “Dark Jazz” адкрыецца 19 студзеня ў антыкафэ “Живое время”. Наведнікаў вернісажа чакае жывая музыка, фуршэт і падарунак – паштоўка з аўтографам. Серыя фотаздымкаў “Dark Jazz” прадстаўляе начное жыццё Гродна. Яўген Кандратовіч – чалец народнага фотаклуба “Гродна”, займаецца фота з 2006 года. Удзельнік выстаў у Гродне, а таксама Расіі, Літвы і Швецыі. Скончыў курсы па фотажурналістыцы ў межах гарадзенскай МедыяСтудыі....
81908 19.01.2014 13:00:00 +375 (15) 274-59-30 Гродненскі абласны тэатр лялек Дзяржынскага 1/1
Уладзiмiр Рудаў, камедыя ў 2-х дзеях Пакрыўдзіўся Селянін на самога Адама, прабацьку чалавецтва, за тое, што Адам награшыў, а за грэх яго павінны мучацца простыя людзі. І вось у адзін з такіх пакутных дзён з’явіўся да Селяніна сам Чорт. І запытаўся Чорт у Селяніна: “А сам ты хто такі будзеш? На што годны?” Прапанаваў Чорт Селяніну выпрабаваць сябе, моц сваю чалавечую і волю праверыць. Ды не проста так – за грошы. Ці вытрымае Селянін іспыты? Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь Мушперт Мастак – Ірына...
П’еса “За двума зайцамі” была напісана ў XIX стагоддзі ўкраінскім пісьменнікам і тэатральным дзеячам Міхайлам Старыцкім. Рэжысёр-пастаноўшчык – Міхась Краснабаеў Мастак-пастаноўшчык – Святлана Макаранка Музычнае афармленне – Аляксандр Сувораў, Руслан Стаброўскі Балетмейсцер – Дзияна Юрчанка Нягледзячы на час напісання камедыі, яна будзе сучасная заўсёды. Людзі любяць выдаваць сябе за тых, кім яны не з’яўляюцца. Сын цырульніка Свірыд Голахвосты як раз спрабуе выглядаць адукаваным і «прасунутым»...
Акторы тэатра рахтуюць Карнавальную ноч для тых, хто хоча незвычайна сустрэць стары Новы год у цікавай кампаніі. Шоу ля елкі правядуць найлепшыя ў Гродне Дзед Мароз і Снягурка ды іншыя казачныя персанажы. Арганізатары абяцаюць спектакль “Тайна снежнай Каралевы” ў рэдакцыі для дарослых, вясёлыя карагоды, конкурсы і віктарыны, жывую музыку. Удзельнікі свята ўзнімуць бакалы шампанскага і загадаюць жаданне пад бой курантаў. Вітаюцца ўдзельнікі ў карнавальных касцюмах і ахвотныя прачытаць навагоднія...