Унікальныя карты Лапіных, знойдзеныя пры рэканструкцыі былой фабрыкі ў Гродне, перададуць у музей
У былой фабрыцы ігральных карт у Гродне, дзе зараз ідзе рэканструкцыя, карэспандэнт “Твайго стылю” знайшоў унікальную для горада знаходку. На гарышчы старога будынку ляжалі iгральныя карты, якія вырабляла фабрыка Лапіных у міжваенны час. На момант знаходкі ў горадзе не было карт з той самай гарадзенскай фабрыцы. Цяпер унікальныя экспанаты будуць перададзены ў музей. Некалі ў Гродне існавала вядомае прадпрыемства, прадукцыю якога ў 1930-х літаральна “трымаў у руках” ці не кожны жыхар тагачаснай...