Вілейка

“Нацыянальнасць – беларус” і “Arche”: разам па Беларусі

Часопіс “ARCHE” і кніга “Нацыянальнасць – беларус” будуць прэзентаваныя ў шэрагу гарадоў Беларусі. Сустрэчы пройдуць з удзелам рэдактара часопіса Валера Булгакава і аўтара кнігі Алега Латышонка. 20 жніўня ў Віцебску будуць прэзентаваныя полацкі нумар часопіса “ARCHE” і кніга “Нацыянальнасць – беларус”.  У імпрэзе возме ўдзел Уладзмір Арлоў. Пачатак а 18-й. Сустрэча адбудзецца ў Віцебскай духоўнай вучэльні (вул. Крылова, 7 (недалёка ад ратушы, каля музычнай школы, насупраць рэстарацыі “Золотой...

18.08.2009

Мемарыял зніклым малым радзімам

Малая радзіма ў кожнага свая. Толькі камусьці няма куды вяртацца і няма чаго наведаць, таму што той вёскі, адкуль ён родам, ужо даўно няма на мапе. Засталося поле, садовыя кветкі на ўскрайку леса, забытыя хаты… У Вілейскім раёне існуе адзіны пакуль у краіне мемарыял “Памяці былых вёсак”. Ён адчыніўся 30 чэрвеня 2009 году. Ідэя, што належала Яўгену Ігнатовічу, старшыні раённага савету дэпутатаў, была падтрыманая грамадскасцю раёну. Усяго за апошнія 70 гадоў у Вілейскім раёне стала на траціну меньш...

03.08.2009

“Будзьма!” – зблізку і здаля чулі Іслач і Вялля

Выступы паэта Міхася Скоблы і салісткі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі Таццяны Матафонавай прайшлі на Валожыншчыне і Вілейшчыне 10 ліпеня. Першы выступ адбыўся ў санаторыі-прафілакторыі “Іслач” Нацыянальнай акадэміі навук, які знаходзіцца ў маляўнічым лесе пад Ракавам. Сваімі ўражаннямі падзяліўся Міхась Скобла: “Апошнім часам даводзіцца выступаць пераважна ў лясах: у летніках, на турысцкіх базах, у санаторыях. І я заўсёды ўспамінаю геніяльную беларускую прыказку, дзе кожны радок – суперлаканічная...

13.07.2009

Рок-канцэрт у Вілейцы

Рок-канцэрт з удзелам гуртоў зь Вілейкі (Chernovar), в.Нарач (Dabl), Смаргоні (Каніфоль) пройдзе 4 ліпеня ў вілейскім кінатэатры “Мір”. Пачатак а 19 00. Кошт квітка 3 000 рублёў. Прыходзьце паслухаць і падтрымаць. 12303

02.07.2009

Прэзентацыя дыска з песнямі Івана Лашуткі ў Вілейцы

Прэзентацыя новага дыска з песнямі на вершы вілейскага паэта Івана Лашуткі пройдзе ў пятніцу, 5 чэрвеня, у Палацы культуры. Намеснік дырэктара Палаца Алена Холадава расказала “РГ”, што дыск быў запісаны ў Мінску па ініцыятыве дырэктара Цэнтра мастацкай творчасці дзяцей Таццяны Захарыч. У Вілейку яго прывезлі 3 чэрвеня. Мерапрыемства, якое пройдзе ў пятніцу, – не толькі прэзентацыя дыска, але і вечар памяці паэта. Песні на яго вершы спяюць вілейскія кампазітары Аляксандр Высоцкі...

04.06.2009

У Вілейцы абмеркавалі праблемы гістарычна-культурнай спадчыны

Праблема аховы гістарычна-культурнай спадчыны Вілейшчыны апынулася ў фокусе актыўнага абмеркавання з удзелам шэрагу вядомых гісторыкаў і краязнаўцаў Беларусі 10 траўня. Імпрэза адбылася ў памяшканні рэдакцыі газеты “Волат” у Вілейцы. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, загадчык аддзелу Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі Зміцер Яцкевіч, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ігар Лялькоў, а таксама...

12.05.2009

Фотавыстава ”Пятае Евангелле” ў Вілейцы

2 сакавіка ў Вілейскай залі выстаў імя Н.Сілівановіча адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы “Пятае Евангелле” фатографа каталіцкага культурна-рэлігійнага часопіса “Дыялог” Карнеліўша Консэка. Выстава адчыненая да 27 красавіка. Падрабязьней пра выставу . Карнеліўш Консэк Нарадзіўся ў 1962 годзе ў г. Прушкаў (Польшча). 1981 – прыняў манаства ў ордэне Місіянераў Божага Слова (SVD). 1982-1984 курс філасофіі ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Нысе (Польшча). У 1988 скончыў Духоўную семінарыю ў г...

04.03.2009

Пабачыў сьвет чарговы нумар альманаха Віленскага краю

Зьмест нумару: Балада Віктара Шніпа М.Казлоўскі. У пошуках папараць-кветкі А.Камінскі. Бязмежнае мора мянушак Ф.Світо. Жыццё і ўспаміны Р.Шэрая. Непаўторны фотаздымак “Адчуваю сябе лішняй сярод пісьменнікаў…” В.Гарановіч. Па хвалях маёй памяці Л.Сільнова. Музычны канвалют С. Лескець Змест і канцэпцыя часопіса “Крывіч” С.Цімошка. Новыя лісты з дарогі А.Козел. З расказу маёй маці Л.Рогач. Карчма Л. Гардынец. “Лекарка” С.Чыгрын. Маці ўсё жыццё чакала свайго сына Я.Галубовіч. Думкі ўслых-2 Г.Новікава...

09.02.2009

Таццяна Беланогая і pARTisan наведалі Вілейку

Абмеркаванне праблемаў сучаснай беларускай культуры апынулася ў цэнтры інтэлектуальнага дыялогу, які адбыўся з ініцыятывы рэдакцыі альманаху сучаснай беларускай культуры pARTisan у Вілейцы. На сустрэчы прысутнічаў галоўны рэдактар выдання Артур Клінаў, сакратарка часопісу і маладая пісьменніца Аля Сідаровіч і бардаўская спявачка Тацяна Беланогая. Сустрэча ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма!”. Імпрэза мела фармат “кватэрніку” і сабрала каля 15 чалавек, сярод якіх былі вядомыя мясцовыя творчыя асобы...

29.12.2008
2 3 4
5