Віцебшчына

Віцебск. Эраты(ліры)чная камедыя “Псіхааналітык для псіхааналітыка”

Дзіяна Балыка. Эраты(ліры)чная камедыя на 2-е дзеі. Прэм’ера – люты 2007 года. Заблытаную і захапляючую гісторыю пра тое, як лёгка і адначасова складана кахаць іншага чалавека, прапануе тэатр гледачу. Пераклад Людмілы СІМАНЁНАК. Пастаноўка і музычнае афармленне Сяргея КУЛІКОЎСКАГА. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКІ. Балетмайстар Дзіяна ЮРЧАНКА. 81915 18.01.2014 21:00:00 +375 (212) 36-00-43 Нацыянальны акадэмічны драмтэатр імя Я. Коласа Замкавая, 2

12.01.2014

Віцебск. Казка “Жыў-быў Заяц”

М.Шувалаў, казка на 2-е дзеі Была ў Лісіцы хатка ледзяная, а ў Зайца лубяная. Вясной ледзяная растала, і рыжая шкодніца выгнала вушастага з пабудаванага ім жытла. Ну а потым з’явіўся смелы Певень і ўзнавіў справядлівасць… Усе ведаюць гэтую немудрагелістую казку для самых маленькіх, але тыя, хто прыйшоў на спектакль, змогуць пабачыць яе зусім па-новаму. Гэтую гісторыю гледачам распавядаюць артысты з непадобнымі характарамі: разважлівы Міхаіл Іванавіч і мітуслівая Муся. Яны то весела жартуюць...

12.01.2014

Віцебск. Трагікамедыя паводле п’есы Эдварда Радзінскага “Я чакаю сапраўднага мужчыну”

Паводле п’есы Эдварда Радзінскага «Прывабная жанчына з кветкай і вокнамі на поўнач». Меладраматычная камедыя на 2-е дзеі. Спектакль ідзе без антракта. Прэм’ера – чэрвень 2011 года. Як не страціць сэнс жыцця, калі табе далёка не дваццаць і  галоўная твая патрэба – дарыць каханне, якім поўніцца ўся жаночая істота  – не ўвасабляецца насамрэч?! Але кахаць іншага чалавека – гэта вялікая раскоша, за якую часам трэба плаціць… Ці знішчае падман веру і пяшчоту, ці здольнае нахабства і брудныя...

12.01.2014

Віцебск. П’еса “Што баліць?”

Навагодняя фантазія з рэальнага жыцця.  Лявон Агулянскі 81881 16.01.2014 21:00:00 +375 (212) 36-00-43 Нацыянальны акадэмічны драмтэатр імя Я. Коласа Замкавая, 2

12.01.2014

Віцебск. П’еса “Пазычанае шчасце”

Іранічная мілая драма Фёдар Палачанін Гісторыя жыцця правінцыялкі ў сталіцы. Усё пачалося з няўдалага кахання. Як знайсці падтрымку ў вялікім горадзе? Хто пазычыць шчасце? Як складзецца далейшы лёс галоўнай гераіні Алы Верас?.. 81885 17.01.2014 22:00:00 +375 (212) 36-00-43 Нацыянальны акадэмічны драмтэатр імя Я. Коласа Замкавая, 2

12.01.2014

Віцебск. Батлейка для Янкі

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства «Поўнач» і праект «Забаўлянкі для Янкі» працягваюць шэраг прыемных сустрэч з маладымі бацькамі, якія маюць намер выгадаваць сваіх дзетак сапраўднымі беларусамі. На гэты раз усіх чакае казачнае падарожжа ў краіну таямнічага тэатральнага мастацтва. Прафесійныя артысты Беларускага тэатра «Лялька» пакажуць, што такое батлейка, і раскажуць, якім чынам яна звязаная са святкаваннем Калядаў і Божага нараджэння. Імпрэза адбудзецца 18 студзеня (субота), а 12-й гадзіне, у...

12.01.2014

Маладыя прыдумляюць Віцебск

Мікалай Півавар “заводзіць” праектар, клацае ноўтбук, разводзіць рукі: “Вітаю на віртуальнай экскурсіі па віцебскіх месцах памяці!”. Зала ў чаканні цікавага падарожжа застыла перад лектарам. Яго настойлівая просьба да слухачоў выліць свае думкі пра ўшанаванне пасля сустрэчы ўклала ў рукі маладых людзей паперкі з асадкамі. Па важных мясцінах Шпацыравалі пераважна па цэнтры горада. Калі пацягнуліся б далей, то ніякай сустрэчы не хапіла б. Плошчы Тысячагоддзя, Перамогі і Свабоды, вуліцы Пушкіна, Талстога...

07.01.2014

Калядны ранішнік для віцебскіх дзетак ад гурта “Вурай” (+фота)

Напярэдадні Новага года праект “Забаўлянкі для Янкі” збіраў старых і новых сяброў. Нагода для таго была адмысловая: па-першае, чароўныя калядныя святы, а па-другое, калі яшчэ пабачыш сапраўдных вандроўных беларускіх музыкаў, якія граюць, спяваюць ды яшчэ гуляюць з малымі дзеткамі ў нашым паўночна-ўсходнім Віцебску? “Прыходзьце на сапраўдны беларускі ранішнік”, – запрашалі арганізатары мясцовых жыхароў на свята. Няхай надвор’е і нагадвала ў той дзень крышачку азызлую восень, гэтыя дзівакі паабяцалі...

05.01.2014

Падарожжа “Горад Альгерда”. Архітэктурная спадчына сівога Віцебску

Запрашаем 19.01.2014 г. у падарожжа “Горад Альгерда”. Архітэктурная спадчына сівога Віцебску: Дабравешчанская царква 12 ст., Успенскі сабор 18 ст., Васкрасенская царква 18 ст., Казанская царква 19 ст.,  Ратуша 18 ст., Касцёл Св. Барбары пач. 20 ст., Дом-музей Марка Шагала, Забудова Гістарычнага цэнтру і Задзвіння Кошт вандроўкі 250 000 бел. руб.  Кантакты: +375 29 1694811  +375 29 1117332 meliashkevich@gmail.com  antonastapovicz1@ gmail.com ТАА «Куфэрак падарожжаў», 220056, г. Мінск, вул. Герояў...

05.01.2014

“Забаўлянкі для Янкі” збіраюць старых і новых сяброў!

Шчыра запрашаем мамаў і татаў, бабуляў і дзядуляў разам з вашымі любымі сыночкамі, дочкамі, унукамі і ўнучкамі да нас на свята!   Сапраўдны беларускі “Калядны ранишнік”. У першыню ў Віцебск са святочнай тэатралізаванай праграмай завітае музычна- вандроўны аркестрык «V U R A J » (г.Мінск). Заклікаем дзетак ( і бацькоў) прыходзіць у К А С Ц Ю М А Х зайчыкаў, вавёрачак, козачкаў, сняжынак ды іншых вясёлых, гарэзлівых, ці рамантычна-задуменных персанажаў на якія ў Вас толькі стане фантазіі! Будуць песні...

26.12.2013
6 7 8
13