Ніколі я глыбока не задумвалася над тым, што значыць « быць беларусам». Я – беларуска, але на самой справе я ўсвядоміла гэта тады, калі прыехала ў Літву. Тут я Іншая.
У хвіліны самоты я пачынала думаць пра сваю радзіму, пра сяброў, пра мой родны Ліцэй…І што ж? Мне станавілася лёгка, нібы я адчыняла вокны і дыхала свежым паветрам маёй любай Беларусі.
Калі я пешшу пераходжу мяжу Літвы з Беларуссю, я заўсёды пяю песні і ўсміхаюся, бо сустрэча кожны раз доўгачаканая і такая, нібы сустрэўся з матуляй.
Быць беларусам – гэта ведаць, што ты адзіны ў свеце, але разам з беларусамі ты вялікі і магутны.
Быць беларусам – гэта не толькі гонар, але і спосаб мыслення.
Быць беларусам – гэта трынаццаць літар алфавіту, АЛЕ ЯКОЕ МОЦНАЕ СПАЛУЧЭННЕ ЯНЫ ДАЮЦЬ!
Так і мы — моцныя, сумленныя, прыгожыя – з’яўляемся беларусамі, і ад гэтага становіцца неяк цёпла і радасна.
Калі ж табе будзе сумна , успомні, што ты беларус, калі ты зрабіў нешта дрэннае, то ўспомні, што ты беларус, хай табе будзе сорамна.
Помні заўсёды, што ты беларус!
Будзь беларусам!
Ты чуеш, Беларусь мая,
Птушкі як спяваюць?
Як гудзе, шуміць рака,
Як вецер у полі грае?
Ты бачыш, Беларусь мая ,
Як ззяе сонца ў небе,
Квітнее як зямля твая,
У полі многа хлеба?
Ты бачыш твары ў людзей,
Іх радасныя вочы?
Ты чуеш звонкі смех дзяцей?
З рання да самай ночы?
Усе гэта для цябе….
Энд…ін зе енд…а’м вері праўд ов іт!!