-Прывітаньне Колік, як справы?
-Здоров, Тося, еслі не шутішь.
-Слухай, сёньня заняты ты чым?
-Не-а. А што?
-Мне сябра мой, калі быў ў Копенгагене таку цацку падагнаў, забойча рэч проста, я ж табе вінен быў? То й разьлічуся!
-Ну ты кент, за бабос расплатіться хочешь какім-то фуфлом?
-Ай, ды не, слухай, на халеру мне кірдычыць цябе?
-Чё за кірдычіть, не в’ехал?
-Ну ў сэнсе, усе будзе чыкі-брыкі, як вышэйшая ўзнагарода Станіславу-Аўгусту.
-А это кто?
-Ну то будзем? Як не, то я і з Валяном стэлюсь?
-Заколебал ты, реально, со своім белорусскім!
-Колік, дык ты ж сам родам з-пад Ашмян?
-Да, ты, Толян, вмазался, наверное, я із-под Шклова!
-Ага, яшчэ скажы, мо з самой Александрыі. Ды што?
-Лады, в 9 у Лёлі. Сможешь?
-Вядома. Лёля – гэта мая няспраўджаная жарсць!
…
-Ой, Лёля, ты сёньня, ты проста як кветка непажоўклая!
-Шат ап, лузер?
-Што зноў абдаўблася ангельскаю моваю?
-Тосік, ты б помолчал немного ілі што? Клод сказал, чет ты там прінесті хотел із солнечной Даніі?
-Які клод, гэта ты Колю завеш гэтак?
-Гэтак, так, как хочу так і зову когда кого хочу! Я недавно із Пітера! Там так чумово потусіла два дня. С однім мужыком классным познакомілась, он меня даже на параходе катал!
-А танцаваў?
-Нет, там музыкі не было?
-А-а-а, ці ты бяз музыкі гэта ня можаш ці не дагнала?… Дык дзе наш клод-для-дам?
-Ну прівет, Тося, где должок то твой?
-Зара, ня енч. Пакалякаем пад хэш, што ня трэ будзе ніякі кэш. Заб’ем у сабе раба. Дзе бурбулятар?
-Счам вырежем. Лёля, дай ножыка… Тося, я тя все время спросіть хотел?
-Пытай, пакуль я ў гуморы?
-Вот ты раньше нормальный вроде пацан был, а потом как-то тебя переколбасіло, начал по-белорусскі говоріть. С чего ты так?
-Ты ведаеш песьню Soundslave “Be Yourself”?
-Ну да, а при чем тут это?
-А ў песьні прыпеў гучыць “But To Be Yourself Is All That You Can Do”.
– Да, бляць, об’ясніл. Лёля, где нож?
-На только не зарежся, собака бешеный. Тосік говоріт, што в песне про тіпа быть собой і все такое.
-А што такое быть собой, Тось?
-Не, ну то гэта з аднаго боку, унутранага, пытаньне вельмі простае, а з іншага, вонкавага – калі абгрунтаваць трэба – то можа быць і заскладаным.
-А ты попробуй. Да, Лёля, пусть попробует?!
-Няхааай.
-Добра, слухайма. Для мяне быць сабою гэта жыць у згодзе з сабою, а гэты значыць быць беларусам.
-Какой же ты белорус, еслі твоі родітелі із Россіі.
-Не зусім так, бо бацька-та мой з Расіі, а маці – дачка перасяленцаў з-пад Бешанковіч і Воршы, знача беларусаў, хаця –гэта і ня важна усё.
-Ладно тяні первым, потом дорасскажеш…
-Кхе-кхе –пфуу Ну дык вось, з унутранага боку… пх-пхы – гэта калі…, гэта тое, што я сам адчуваю для сябе. Быць беларусам для мяне значыць поўнасьцю дыхаць… Яшчэ можна сказаць, што гэта калi жыць смачна… Або беларускасьць можна апiсаць як цяпло, якое аднойчы цябе ўваграе, а пасьля ты ўжо ня можаш безь яго… бяз гэтага цяпла. Без беларускасьці ты ўжо адчуваеш сябе няпоўным і няшчыльным… Я не кажу пра усіх, я кажу пра сябе, бо да іншых у душу ня ўлазіў.
-Вроде наркотіка, получается.
-Неэ, Лёлька. Нарката цябе разжыжае, ты губляеш волю, цябе паціху не становіцца. А жывучы у згодзе з сабою, у беларускаьці, наадварот зьбіраеш, адкрываеш сябе.
-Кх-ху-ху-ху-ху-ху, жэскач, рэальна жэскач. Уу, злюга. Тосік, там у Даніі вся такая? … Лёля, зацэні.
-А самае галоўнае мяне беларускасьць зрабіла свабодным, спакойным. Я ёсьць частка сьвету, раўнапраўная частка, як жыхар Даніі, Бразыліі або Канады, я зь Беларусі ня толькі геаграфічна, але і культурна.
-А я русскую культуру больше люблю, она развіта больше, сколько пісателей русскіх Нобелевскую премію получілі!
-Лёля, цяні давай, закалебала, зара патухне?
-Клод, не косі под Тосю, дай поговоріть.
-Культура ня ў тым колькі якая нацыя атрымала Нобэляў. Палітычна ці мастацка заслужана … Культура выяўляецца ў практыках жыцьця – гэта ўжо аб’ектыўны чыньнік. Супольнасьці, добраахвотнасьці, усьвядомленасьці твайго жыцьця зь іншымі людзьмі на гэтай зямлі. Тут у Беларусі няма ні супольнасьці, ні добраахвотнасьці, ні усьвядомленасьці жыцьця праз культуру якой ты зараз паслугоўваешся, Лёля. Няма тут расійскай культурнай традыцыі такога жыцьця. Толькі нейкая падначаленасьць таму, што створаць там, у Маскве або Варонежы. А калі сам створыш, дык спачатку павінна быць узгоднена там. Скажуць яны фе, дык і будзеш ты нікім. Хаця яны і маюць права казаць фе па сваей культуры. Але ж ня маюць па маёй. Бо мая культура з маіх гісторыі, геаграфіі, а голоўнае мовы.
-Лёля, Лёля, ты што ўжо прыбілася? Ну ты, Тосік, грузануў яе, як баржу фінікамі.
-Што ты, Колік, косіш пад Тосю нібыта па-беларуску можаш?
-А-ёй, Лёля мы з табой па беларуску пачалі гаварыць… Што за шмаль дзікая…
Свабода наймілейшая й найудзячнейшая, пад ёю мы нарадзіліся і жывем… яе непарушную дзецям сваім перадаць хочам. …адкуль словы…
лютота, а ня шмаль…
-То я табе, Коль, ўжо ня вінен нічога?
-Т-такі трансцэндэнт, канешне неэээ…
-А я хачу ўрачыста паабяцаць…
-Ага, Лёлька?
-Больш ніколі ня буду сэксіць з грашовымі чэлесамі толькi за грошы без сімпатыі. Так брыдка часам бывала, асабліва калі раніцой і не па п’яні. Я па-цьвярозаму й не магу ўжо, мусіць. Не хачу больш.
-Так, свабода і годнасьць, бо набываеш сябе… Вось што значыць быць беларусам.
…А гэта… і ня шмаль гэта зусім… Гэта майго дзеда з-пад Бешанковіч самакрутка… звычайны тытунь. Я ў ягоным дамку пад Растовам знайшоў. Дзед, бліна, упарты быў, за Самапомач яго саслалі на дзесяць год, так і застаўся тамка. Хаця цётка мая казала, што ня дзед ён мне, бытта з мамай маёй ужо ўзяў бабулю…
Але мне ня важна.