• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы жывапісу, скульптуры і керамікі “Візуалізацыя. Творчы шлях”

Пачатак: 29.03 (17:00)
Канец: 29.03 (17:00)
Палац мастацтва
(Мінск, вул. Казлова, 3)
Google

29 сакавіка 2019 года а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу, скульптуры і керамікі “Візуалізацыя. Творчы шлях” вядомай беларускай мастачкі Ліліі Нішчык, прымеркаванай да юбілею аўтара і арганізаванай ГА «Беларускі саюз мастакоў», Рэспубліканскай мастацкай галерэяй.

Традыцыі – гэта заўсёды пышнасць і бляск сучаснасці, якія ўвабралі ў сябе мудрасць і прыгажосць стагоддзяў і скіраваныя ў будучыню.

А. Юркоў.

Выставачны арт-праект Ліліі Нішчык аб’яднаў у сабе творы мастацтва, якія былі зроблены на працягу 35 гадоў творчасці. У праект увайшло больш за 40 жывапісных работ (нацюрморты, партрэты, пейзажы), каля 40 скульптур і керамічных арт-аб’ектаў і больш за 25 аб’ектаў дробнай пластыкі (кубкі, імбрыкі, талеркі).

Аўтарскія творы даволі складаныя па форме і зместу. Мастак імкнецца насыціць іх глыбокім сэнсам, які скіроўвае на разважанні ды выклікае цікаўнасць да пытанняў чалавечага быцця.

У прапанаваным арт-праекце экспазіцыя падзеленая на асобныя структурныя часткі: міфалагемы архаікі Беларусі, міфы і сімвалы, рэальнае і міфічнае ў скульптуры, сузіранне, таемнае і відавочнае.

Усведамленне глыбіннага сэнсу гістарычнай спадчыны прывяло аўтара да стварэння гэтых праектаў, у якіх успрыняцце навакольнага свету, адчуванні, перажыванні, уражанні і фантазіі фармуюцца ў міфалагемы і ўвасабляюцца ў арт-аб’ектах. Метафізічная трансфармацыя сімвалаў пераходзіць у візуалізацыю вобразаў і фармуецца праз індывідуальнае ўсведамленне прасторы і часу. У створаных вобразах мінулае сплятаецца з сучаснасцю, імгненнае з вечным, ілюзорнае з рэальным.

Тэма ўзаемадзеяння чалавека і прыроды, унутраныя супярэчнасці, наканаванасць учынкаў і паводзін чалавека як індывіда і як часткі соцыума адлюстравана ў праекце “індывідуалізацыя”.

Сузіраючы прыроду і навакольны свет, аўтар стварае сваю індывідуальную мастацкую прастору.

Лілія Нішчык, выпускніца Мінскага мастацкага вучылішча імя А. К. Глебава і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, удзельнічае ў выставах з 1988 года. Мастацкія творы члена Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага саюза мастакоў Ліліі Нішчык захоўваюцца ў калекцыях Нацыянальнага цэнтра сучасных выяўленчых мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага мастацкага музея г. Бабруйска, Лідскага і Гродзенскага дзяржаўных гісторыка-археалагічных музеяў,  Музея гісторыі горада Мінска, галерэі ім. М. Савіцкага, Нацыянальнага музея Кітая, Дзяржаўнага музея сучаснага мастацтва Францыі, пасольствах Рэспублікі Беларусь у Францыі, Германіі і іншых краін, а таксама ў прыватных калекцыях Рэспублікі Беларусь і за мяжой.

Выстава працягнецца па 09 красавіка 2019 г.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».

Час працы: аўторак-пятніца з 11:00 да 19:00; субота-нядзеля з 11:00 да 19:00.

Панядзелак-выхадны дзень.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288 15 49;

+375 (29) 844 99 68 (МТС); +375 (29) 264 68 48 (МТС).


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Князь па камандзіроўцы. Таямнічы Шварн Данілавіч
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип