Адкрыццё праекта «Аффтар-паці»

11.02.2016 19:00 - 21:00 “Мюзік-хол” (для ветэранаў - былы «Гудвін») (пр. Незалежнасці д.19) Бясплатнае

Аффтар – гэта такая выразная асобіна, якая жыве тут і цяпер, і якой ёсць што сказаць пра гэтае наша з вамі нечаканае жыццё. Вершамі, песнямі, карцінамі, мультыкамі, мелодыямі, фатаграфіямі, тэкстамі … проста словамі, адказваючы на ​​нашы пытанні.

АФФТАР-ПАЦІ – гэта серыя аўтарскіх вечарын: вечарын-сустрэч, вечарын-канцэртаў, вечарын-дыялогаў.

На старце ў фокусе праекта жанр аўтарскай песні (апраўдаць назву – справа гонару, ну вы зразумелі!). Але націск мы ставім не на песні, а на асобе аўтара – яна нам цікавая ані менш за гэтыя самыя песні. А далей нам цікавыя жаданні гледачоў – вашы інтарэсы вызначаць, з кім вы будзеце сустракацца на нашых нефармальных аффтар-паці. Але гэта далей. А пакуль …

11 лютага, клуб «Мюзік-хол»

Адкрыццё праекта «АФФТАР-ПАЦІ»

Вядоўца – акцёр, тэлевядучы, выканаўца аўтарскай песні Анатоль Длускі

  1. Арт-дуэт Вадзім Мязецкі і Сяргей Антонаў

Лаўрэаты і дыпламанты фестываляў у Беларусі, Расіі , Украіне, Польшчы, Харватыі, удзельнікі тэлевізійных і культурніцкіх праектаў.

  1. Мацвей Мантвалінскі

Удзельнік тэатра аўтарскай песні “Эскіз”, дыпламант і лаўрэат беларускіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў.

  1. Цімафей Авілін

Аўтар-выканаўца беларускай народнай і аўтарскай песні, удзельнік разнастайных музычных падзей Беларусі, Літвы, Польшчы, Чэхіі ды інш.

Рыхтуйцеся слухаць песні і задаваць пытанні – у нас няма цэнзуры, ёсць толькі адэкватнасць.

Рэгламент аффтар-паці:

Мы пачынаем у 20.00, але!

Прыходзьце ў 19:00. Да пачатку ў вас будзе зручная магчымасць асвоіцца, вывучыць меню і спакойна перакусіць.

Для ўсіх гасцей праекта АФФТАР-ПАЦІ” гаспадары пляцоўкі ў гэты вечар на ўсё, што можна зесці, ласкава прапануюць зніжку ў 20% – грэх не скарыстацца. Дзякуй ім за гасціннасць!

Квіткі ў нас недарагія – не ў грошах шчасце і ў адной краіне жывем!

Уваходны –  ад 70 000 рублёу

Квіткі ў касах TICKETPRO і па папярэднім запісе ў клубе “мюзік Хол”

Адрас клуба “Мюзік-хол”: Мінск, праспект Незалежнасці д.19

(для ветэранаў – былы «Гудвін»)

 

 

Пры наяўнасці білета можна забраніраваць месца за столікам па тэлефонах

“Мюзік-хол”: (029) 627-51-51, (017) 227-51-51

“Пан-студыя”: (033) 341- 22-10

 

Вам мала месца ў жыцці – прыходзьце!


Вам можа быць цікава

Выстава «Шаржы на Петруся Броўку» ў Мінску

25.06.2025 18:00 - 03.08.2025 18:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Купала-фэст у Каробчыцах

12.07.2025 13:00 - 13.07.2025 02:00 маёнтак Каробчыцы

Фэст «Дукорская брама» ў Дукоры

13.07.2025 (13:00 - 19:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ