Адкрыццё выставы “Экспартны варыянт. Беларуская літаратура ў замежных перакладах”

06.05.2013 19:00 - 21:00 Кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

Выстава “Экспартны варыянт. Беларуская літаратура ў замежных перакладах”

У кнігарні логвінаЎ  адкрываецца выстава “Экспартны варыянт. Беларуская літаратура ў замежных перакладах”. Наведнікі змогуць азнаёміцца з  выданнямі сучаснай беларускай літаратуры на іншых мовах. Прызнаныя айчынныя аўтары Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Наталка Бабіна, Барыс Пятровіч, Артур Клінаў і Адам Глобус у ангельскіх, польскіх, украінскіх, нямецкіх, чэшскіх, шведскіх, расійскіх перакладах.

Кнігі будуць ляжаць у вольным доступе і кожны наведнік зможа іх пагартаць, а таксама набыць некаторыя выданні.

Урачыстае адкрыццё  выставы – 6 траўня а 19 гадзіне. Выстава працягнецца да 27 траўня.Наведаць выставу можна штодня з 10 да 22 вечара. Кнігарнія логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Уваход – вольны.

Партнёры праекта: “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускі ПЭН-Цэнтр


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

10.09.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ