• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы фотаздымкаў “Афон-Мікравізантыя”

Пачатак: 19.04 (12:00)
Канец: 19.04 (12:00)
Музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
Кошт: Уваход вольны
Google

19 красавіка а 12-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі фотаздымкаў “Афон-Мікравізантыя” пратаіерэя Алега Штэльмана.

Аўтар сам тройчы наведваў Святую Гару. На выстаўцы прадстаўлены фотаработы, якія былі зроблены ім ў перыяд з 2009 па 2015 год. Афон – назва гары, паўвострава і манаскай рэспублікі ў Грэцкай Македоніі на паўночным усходзе Грэцыі, на вялікім паўвостраве Халкідзікі. Таксама манаскую рэспубліку часта скарочана называюць «Святая Гара».

Мікравізантыя – так называе гэта святое месца настаяцель манастыра Дахіар, архімандрыт Рыгор. На адным з фота мы бачым, як айцец Рыгор разам з іншымі афонскімі манахамі чысціць рыбу. Нягледзячы на свой статус архімандрыта, ён выконвае звычайную будзённую працу. Адчуванне лёгкасці, празрыстага паветра на фотаздымках пераносіць гледача ў зусім іншае вымярэнне і зачароўвае. На фотаработах таксама можна ўбачыць мужчынскія манастыры, атрымаць асалоду ад маляўнічых мясцін Святой Гары. Асабліва такі шанец актуальны для жанчын, якім ўваход на Гару Афон забаронены.

Падарожжы па святых месцах натхняюць айца Алега на творчую працу. У гэтым годзе Алег Штэльман, вядомы як аўтар і выканаўца духоўнай песні, быў адзначаны літаратурнай прэміяй «Спадчына».

Ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прымуць удзел святары Пінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай царквы, літаратары і грамадскія дзеячы.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип