Адкрыццё выставы карыкатур “Без слоў” Байрама Гаджызадэ

19.12.2016 16:00 - 16:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

19 снежня 2016 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі старшыні Азербайджанскага саюза карыкатурыстаў, Заслужанага дзеяча мастацтваў Азербайджанскай Рэспублікі Байрама Гаджызадэ.

Байрам Гаджызадэ з адзнакай скончыў Азербайджанскую дзяржаўную мастацкую школу імя А. Азімзадэ, а потым стаў выпускніком факультэта графікі Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, працаваў галоўным саветнікам у рэдакцыі папулярнага сатырычнага часопіса “Кірпы”, галоўным рэдактарам ​​часопіса «Biz və Karikatura» («Мы і карыкатура»).

Вядомы мастак абараніў дысертацыю на тэму «Развіццё карыкатуры», выкладае ў Азербайджанскай дзяржаўнай мастацкай акадэміі на кафедры “Гісторыя і тэорыя мастацтва”, працуе над доктарскай дысертацыяй на тэму «Асаблівасці цэласнасці формы і адзінства ў азербайджанскай і сусветнай сатырычнай графіцы», стаў аўтарам 9 манаграфій, каля 50 навуковых і публіцыстычных артыкулаў, навучальных дапаможнікаў і праграм. Указам Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Байрам Гаджызадэ ўдастоены ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў».

Развіццё сучаснай сусветнай сатырычнай графікі таксама звязана з імем мастака. Байрам Гаджызадэ з’яўляецца прэзідэнтам азербайджанскай групы ў Міжнароднай федэрацыі аб’яднанняў карыкатурыстаў «FECO»; членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «FECONEWS», які выдаецца ў Еўропе; кіраўніком праекта і афіцыйным арганізатарам міжнароднага конкурса карыкатуры «Молла Насрэддзін», які праводзіцца ў г. Баку; членам міжнароднага клуба карыкатурыстаў «Cartoonion» (ЗША); уваходзіць у склад рэдкалегіі міжнароднага клуба «Вялікая энцыклапедыя карыкатуры» (Іспанія), абраны ганаровым членам асацыяцыі карыкатурыстаў горада Тэбрыз (Іран).

Усе творчыя работы мастака выпраменьваюць бліскучыя ўсмешкі, і ў той жа час яны насычаны тонкай іроніяй. Нездарма графічным работам Байрама Гаджызадэ прысуджаны ўзнагароды на міжнародных конкурсах і фестывалях карыкатуры ў 19 краінах свету – Кітай, Карэя, Турцыя, Румынія, Украіна, ЗША, Куба і іншыя.

На персанальнай выстаўцы мастака будуць прадстаўлены работы, якія былі прэміраваны на розных міжнародных конкурсах у апошнія гады.

 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Іллі Савянкова «Шлях Нёмана» ў Гомелі

24.04.2025 17:00 - 22.05.2025 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

ZNICH у Кракаве

16.05.2025 (18:30 - 20:30) Garage Pub (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Саша Філіпенка ва Уроцлаве

21.05.2025 (18:30 - 20:00) Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)

Зміцер Лукашук і Лявон Вольскі ў Ніцы

22.05.2025 (18:30 - 20:30) кнігарня VersLibre (34 Boulevard Stalingrad)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ