Адкрыццё выставы «Хочаш жыць – умей смяяцца» Анатоля Гармазы

30.11.2018 16:00 - 16:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

30 лістапада а 16.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі мастацкіх твораў Анатоля Іванавіча Гармазы «Хочаш жыць – умей смяяцца».

Анатоль Іванавіч Гармаза – беларускі мастак-карыкатурыст. Нарадзіўся ў вёсцы Навасады Дзяржынскага раёна. Імкненне жартаваць праз малюнкі з’явілася ў яго яшчэ ў школьныя гады. Першыя вядомыя карыкатуры творцы адносяцца ўжо да 1970-х гадоў, калі ён вучыўся ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава. З 1978 года мастак працаваў у выданні «Вожык» – знакамітым беларускім часопісе сатыры і гумару. З 1985 года Анатоль Іванавіч займаў у «Вожыку» пасаду галоўнага мастака.

У 1999 годзе выйшаў першы нумар уласнага выдання творцы –  дзіцячай вясёлай газеты «Шапакляк». На сённяшні час А. І. Гармаза – генеральны дырэктар ААТ «Редакция газеты «Шапокляк»», сярод выданняў якога – газеты «Друг пенсионера», «Вкуснятина», «Шапокляк», часопісы «Я на пенсии», «Зайкина школа», «Сказка на ночь» і інш. Выданні разлічаны на рознаўзроставую аўдыторую, пачынаючы з дашкольнікаў.

У газетах і часопісах выдавецтва публікуюцца работы мастака, якія выдзяляе тонкая назіральнасць і ўменне лёгка, яскрава і дакладна занатаваць супярэчлівыя моманты нашага звычайнага жыцця. Аўтар, аднак, нагадвае, што часта ў яго работах за знешнім гумарам крыецца сур’ёзны сэнс. З дапамогай карыкатуры творца выкрывае самыя благія якасці грамадства і чалавечай натуры.

У 2016 годзе выйшла кніга карыкатур Анатоля Іванавіча «Простые вещи», у якую ўвайшлі лепшыя работы мастака за апошнія гады.

На часовай экспазіцыі «Хочаш жыць – умей смяяцца» будуць прадстаўленыя жывапісныя і карыкатурныя работы, кнігі з ілюстрацыямі і афармленнямі А. І. Гармазы, граматы і ўзнагароды творцы.

У адкрыцці выставы возьмуць удзел народны калектыў «Дубравушка», спявак Юры Вольпаў, паэты-песеннікі, беларускія мастакі.

Выстава дзейнічае з 30.11 па 20.12 2018 года.

Шчыра запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

E-mail: myzeykolas@yandex.ru.

Мы ў сацсетках:

ВК: vk.com/yakubkolasby.

Instagram: @kolasmuseum.

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Спектакль «Дарожныя прыгоды Віты» ў Познані

25.07.2026 (16:00 - 17:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Кінасеанс па-беларуску ў Вільні

26.07.2026 (17:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ