Адкрыццё выставы “Малая радзіма. Мясціны, любыя сэрцу”

23.08.2018 16:00 - 16:00 Галерэя “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі, Кастрычніцкая плошча, 1) Уваход вольны

23 жніўня 2018 года а 16-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца выстава “Малая радзіма. Мясціны, любыя сэрцу” студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” Палаца дзяцей і моладзі г.Наваполацка.

     “Застаюцца песня і Радзіма.

        Можа ўсе прайсці, але яны

        Лёс напоўняць сілаю адзінай,

        Што ад хваляў полацкай Дзвіны”.

                          Навум Гальпяровіч.

У межах Года малой радзімы і з нагоды акцыі “Наваполацк – культурная сталіца 2018” юныя мастакі студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” Палаца дзяцей і моладзі г.Наваполацка падрыхтавалі выставу, прысвечаную творам беларускага паэта і публіцыста, вядомага журналіста, ганаровага грамадзяніна Полацка і Наваполацка, Навума Гальпяровіча. Сёлета Навум Якаўлевіч адзначыў сваё 70-годдзе.

Сумесны праект паэта і навучэнцаў студыі аб’яднаў адразу дзве музы – Паэзію і Мастацтва. У дзіцячых малюнках знайшлі сваё ўвасабленне лірычныя вобразы з вершаў Навума Гальпяровіча. Гэта і краявіды Полацка, яго старажытная і сучасная архітэктура, гістарычныя помнікі, якія захаваліся да нашых часоў, і, безумоўна, такія вядомыя землякі, як Францыск Скарына і Еўфрасіння Полацкая… З дапамогай педагога студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” Таццяны Антановіч хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі і слухалі вершы Навума Гальпяровіча, выбіралі з іх найбольш блізкі да сябе па настроі, а потым рупліва працавалі над малюнкамі. Вершы паэта натхнілі маленькіх мастакоў на вывучэнне гісторыі роднага краю. Падчас працы ў навучэнцаў студыі паўставалі розныя цікавыя пытанні: “Як выглядала школа Еўфрасінні Полацкай?”; “Як паэтычна перадаць у кампазіцыі “карункі графічныя дрэў”?”; “Як ззяла “сонейка ў касе Прадыславы”?”. Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці на выставе “Малая радзіма. Мясціны, любыя сэрцу”, адчуць незвычайнае зачараванне старажытнага горада, подых гісторыі і непарыўнасць духоўных традыцый.

На выставе прадстаўлена больш за 20 малюнкаў, прысвечаных творчасці паэта Навума Гальпяровіча, а таксама іншыя творы навучэнцаў студыі – нацюрморты, творчыя кампазіцыі, копіі карцін знакамітых мастакоў, выкананыя ў розных тэхніках.

Выстава працягнецца да 9 верасня 2018 года.

Адрас: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі),
галерэя “Універсітэт культуры”
327-26-12


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Выстава Барыса Аракчэева «Песні веснавыя» ў Мінску

08.04.2026 18:00 - 08.05.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Канцэрт «Voices Beyond the Walls» у Гаазе

19.04.2026 (14:30 - 16:30) Paleiskerk (Paleisstraat 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ