• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы

Адкрыццё выставы “Метамарфозы шкла”

Пачатак: 12.12 (16:00)
Канец: 12.12 (18:00)
ДУ "Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"
(Заслаўе, вул. Рынкавая, д. 4)
Google

12 снежня 2012 г. а 16.00 у памяшканні музейна-выставачнага комплексу ДУ “Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе) адбудзецца адкрыццё выставы “Метамарфозы шкла”.

Выстаўка  “Метамарфозы шкла” запрашае пазнаёміцца з рознымі відамі дэкаратыўных вырабаў з гэтага матэрыяла.

Гісторыя ўзнікнення мастацкага шкла звязана з гісторыяй ўзнікнення вытворчасці шкла ўвогуле.

Шкларобства на тэрыторыі Беларусі паўтарыла этапы развіцця вытворчасці шкла ўвогуле на зямлі.  Шкляныя вырабы, галоўным чынам упрыгожанні, вядомыя з часоў жалезнага веку, а ў Сярэднявеччы шкларобства было ўжо развітым рамяством, якое задавальняла патрэбы ў разнастайным, у тым ліку і мастацкім, шкляным посудзе. Яго мастацкім якасцям беларускія майстры ўдзялялі ўвагу не меншую, чым утылітарным. Многія формы посуду, выпрацаваныя яшчэ ў Сярэднявеччы, захаваліся і да нашага часу. Шкларобства ў Беларусі заўсёды адчувала ўплыў мясцовай традыцыйнай культуры. За доўгі і складаны шлях развіцця нашы продкі ў імкненні да прыгажосці  стварылі неацэнную мастацкую спадчыну, якая  вызначаецца нацыянальнай адметнасцю.  Лепшыя ўзоры шкларобаў мінулага сталі асновай для развіцця сучаснага мастацкага шкларобства.

Карціну мастацкага шкларобства вызначае не масавая прамысловая прадукцыя, а унікальныя творы станковага характару. У сапраўдны час мастакі шкла маюць неабмежаваныя магчымасці для ўвасаблення сваіх фантазій. У творах назіраецца імкненне да асацыятыўнай вобразнасці. Адыходзяць на другі план, альбо знікаюць зусім утылітарныя функцыі. Традыцыйныя формы непазнавальна мяняюцца, дапаўняюцца рознымі аздобамі. Работы мастакоў шкла напаўняюцца глыбокім філасофскім зместам, набываюць адметную ўнікальнась.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
    • «Гэта фундаментальна»: у Варшаве ствараецца Інстытут беларускай кнігі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип