Адкрыццё выставы “Польскі пейзаж. Францішак Рышард Мазурэк. Жывапіс”

23.03.2017 17:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

23 сакавіка 2017 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы “Польскі пейзаж. Францішак Рышард Мазурэк. Жывапіс”. Гэта выстава арганізавана пры падтрымцы Пасольства Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь у рамках святкавання 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь. У Беларусі выстава прац мастака адбудзецца ўпершыню.

Францішак Рышард Мазурэк – мастак-пейзажыст, член Саюза польскіх мастакоў. На выставе будуць паказаны каля 40 жывапісных твораў 2004–2016 гг., у якіх адлюстраваны прыгажосць і зменлівасць краявідаў Любліншчыны. У сваіх працах Францішак Мазурэк імкнецца перадаць паэтычнасць і настальгію, характэрную для яго роднага края ў розныя поры года.

З 1987 г. творчасць Францішка Мазурэка была прадстаўлена больш чым на 50 індывідуальных выставах у Заходняй і Усходняй Еўропе, Канадзе, ААЭ і В’етнаме. Таксама яго працы былі паказаны на групавых выставах у Польшчы, Італіі, Балгарыі, Чэхіі, Германіі, Расіі, Румыніі і Венгрыі. Карціны аўтарства Ф.Р. Мазурэка знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Еўропы, ЗША, Канады і ААЭ. Мастак узнагароджаны сярэбраным Крыжам Заслугі, сярэбраным медалём “За заслугі ў пажарнай справе”, медалём “За заслугі перад польскай культурай” Міністэрства культуры і Нацыянальнай спадчыны, залатым Крыжам Заслугі ад Прэзідэнта Рэспублікі Польшча, бронзавым медалём “За заслугі ў культуры Gloria Artis” Міністэрства культуры і Нацыянальнай спадчыны.

Выстава працягнецца да 23 красавіка 2017 г.


Вам можа быць цікава

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава “Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак” у Мінску

13.03.2026 17:00 - 12.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ