Адкрыццё выставы “Варыяцыі Існасці”

04.11.2015 17:00 - 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) Бясплатнае

4 лістапада 2015 года а 17-ай гадзіне ў  Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы “Варыяцыі Існасці”, на якой будуць экспанавацца жывапісныя і графічныя работы, скульптура, а таксама творы декаратыўна-прыкладнога мастацтва: кераміка, батык, прадстаўленыя сябрамі Магілёўскай і Бабруйскай арганізацый Беларускага саюза мастакоў.

Чалавек ёсць дэміург, ён творыць, працуючы

над матэрыяй свету, афармляючы і прасвятляючы яе.

У творчым стане ёсць вялікая лёгкасць,

у ім растуць крылы для палёту,

 і ёсць вялікая цяжкасць, пакута, перашкода для палёту. 

Мікалай Бердзяеў

 

Магілёўская і Бабруйская арганізацыі хоць і не самыя вялікія па колькасці мастакоў, але даволі багатыя на яркія адметныя асобы ў беларускай мастацкай прасторы. І гэта невыпадкова, бо існуюць вельмі моцныя традыцыі беларускай школы, закладзеныя знакамітымі папярэднікамі. На магілёўшчыне нарадзіўся цэлы шэраг мастакоў, вядомых не толькі на Беларусі, але і за яе межамі – Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Антон Бархаткоў, Павел Масленікаў і многія іншыя.

12006270_1023692164361075_5081095081804350779_n

Сучасныя мастакі, увабраўшы ўвесь вопыт папярэдніх пакаленняў, не спыняюцца на дасягнутым, дэманструючы пастаянны пошук новых форм для мастацкага самавыражэння. Гэта характэрна аднолькава і для жывапісцаў, і для скульптараў і для керамістаў, творы якіх прадстаўлены ў экспазіцыі. Пры гэтым, кожны з мастакоў па-рознаму выбудоўвае асабісты дыялог з традыцыямі. Хтосьці адыходзіць ад паўтораў рэчаіснасці, смела дэфармуе, праламляе форму, а нехта ашчадна захоўвае і развівае традыцыі рэалістычнай школы. Кожны з мастакоў адметны, з розным тыпам светаўспрымання, светасузірання, з розным падыходам і стаўленнем да творчасці, кожны непадобны адзін да аднаго ў пошуках Існасці.

17393

“Мы сабралі нашыя палотны, графічныя аркушы, скульптуру, батык ды кераміку, усё, як падаецца, найлепшае, і гэта і ёсць выстава. Яднае нас месца пражывання –  сапраўды нейкае незразумелае містычнае Месца, і яно вакол, і яно ўнутры нас. Жывем ды працуем у нашым Магілёве, і гэты горад нам даводзіцца любіць штодня, і ўдыхаць ягонае паветра,   адзначае куратар выставы вядомы скульптар, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Андрэй Вараб’ёў. Усё, што мы тут паказваем, створана ў асноўным не так даўно, не даўней за дзесяць мінулых год, а з таго, што даўней, мы старанна працерлі  пыл. Разам з працамі гледачы ўбачаць таксама і аблічча аўтараў, творцаў, а гэта фрагменты праекту Алеся Ліціна, які хадзіў па нашых майстэрнях ды фатаграфаваў нас, казаў, для гісторыі. Гісторыя і гэтыя варыяцыі, бясконцыя варыяцыі Існасці перад Вамі…”.

32х38

Выстава будзе працаваць з 4 па 15 лістапада 2015 года. Мы працуем: 11.00 – 19.00 штодзень, акрамя панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by


Вам можа быць цікава

Выстава Эдуарда Кавальца «Эд. Насельнікі раю» ў Мінску

01.08.2025 19:00 - 30.09.2025 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Ідрак Мірзалізадэ ў Рызе (18+)

26.09.2025 (21:00 - 22:30) kinoteātris K. Suns (Elizabetes iela 83/85)

SAMOTA і navalach у Варшаве

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Pub 2KOŁA (Tunelowa 2b)

«Naka» ў Варшаве

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Grochowska 324 paw. 18

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ