11 снежня кіраўнік праектаў WPPh Эрык дэ Круйф адкрые World Press Photo ў Мінску. Выстава пераможцаў міжнароднага конкурсу фотожурналістакі будзе адкрытая да 31 снежня ў прасторы ЦЭХ (Пр. Незалежнасці, 58, к.6)
Выстава World Press Photo, сусветнага конкурсу прэсавай фатаграфіі, штогод праходзіць у ста гарадах розных краін.
У гэтым годзе прэміі ў дзевяці тэматычных катэгорыях былі прысуджаныя 54 фатографам 33 розных нацыянальнасцяў з наступных краін: Аргентына, Аўстралія, Бельгія, Бразілія, В’етнам, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Данія, ЗША, Іярданія, Інданезія, Індыя, Іран, Іспанія, Італія, Канада, Кітай, Малайзія, Мексіка, Нідэрланды, Палестынскія тэрыторыі, Партугалія, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Перу, Польшча, Расія, Сербія, Турцыя, Францыя, Чылі, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя.
Агульна, у гэтым годзе на конкурс World Press Photo быў дасланы 103 481 фотаздымак ад 5666 фатографаў са 124 краін.
Тэлефон для даведак кіраўніка праекта Андрэя Лянкевіча +375 29 384-38-07.
Выстава ладзіцца пры фінансавай падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве
Інфармацыйныя спонсары выставы ў Мінску: партал TUT.BY і радыё UNISTAR
Вялікая падзяка брэнду DEPPA за падтрымку выставы.
ДАВЕДКА
World Press Photo — незалежная некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Амстэрдаме, створаная ў Нідэрландах у 1955 годзе.
Штогод World Press Photo запрашае фатографаў з усіх канцоў свету прыняць удзел у нашым конкурсе — першым міжнародным спаборніцтве ў галіне фотажурналістыкі. Ацэнка ўсіх работ праводзіцца ў Амстэрдаме незалежным міжнародным журы, якое складаецца з 19 экспертаў. Узнагароджаныя фотаздымкі выстаўляюцца на штогадовай мабільнай фотавыставе, якая экспануецца ў 100 гарадах 45 краін свету са шматмільённай аўдыторыяй.
Наша дзейнасць уключае ў сябе таксама арганізацыю штогадовага конкурсу мультымедыйных праектаў, правядзенне розных тэматычных выстаў і садзейнічанне развіццю фотажурналістыкі шляхам правядзення адукацыйных праграм.
Наша мэта — натхніць на ўспрыманне свету праз прызму высокаякаснай фотажурналістыкі. World Press Photo ставіць перад сабой задачу падтрымліваць і прасоўваць высокія стандарты ў фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі ва ўсім свеце. Мы імкнёмся абудзіць у шырокай грамадскасці цікавасць да працы фатографаў і садзейнічаць свабоднаму абмену інфармацыяй.
На нашым сайце www.worldpressphoto.org вы можаце атрымаць больш поўную інфармацыю пра World Press Photo, пра фотаздымкі, якія атрымалі ўзнагароды, а таксама прачытаць інтэрв’ю з фатографамі і пазнаёміцца з удакладненым графікам правядзення фотавыстаў.
Спонсары World Press Photo:
Нацыянальная латарэя Нідэрландаў
World Press Photo ажыццяўляе сваю дзейнасць пры спонсарскай падтрымцы Нацыянальнай латарэі Нідэрландаў. Найбуйнейшая дабрачынная латарэя Нідэрландаў верыць у важнасць і велізарны патэнцыял фотажурналістыкі.
Canon
Canon з’яўляецца кампаніяй-партнёрам World Press Photo з 1992 года, і хоць спосабы, пры дапамозе якіх журналісты расказваюць гісторыі, працягваюць эвалюцыянаваць, улада Выявы застаецца сёння такой самай важнай і прыцягальнай, як гэта было заўсёды. Шматгадовыя адносіны Canon з World Press Photo заснаваныя на нашым гарачым жаданні дапамагчы кожнаму, хто хоча апавесці гісторыю.
Месца:
Прастора ЦЭХ
(Пр. Незалежнасці, 58, к.6
(праход праз вул. П.Броўкі), левы пад’езд, 2 паверх (былы класцер МЕ100)
10.00 – 22.00 будні/выходныя
тэлефон для даведак: +375 68 68 333