Адкрыццё выставы “Жаночым лёсам даражыць…”

06.04.2016 17:00 - 19:00 Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

6 красавіка 2016 года а 17-ай гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы “Жаночым лёсам даражыць…” і ўрачыстае мерапрыемства Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, прысвечаныя 70-годдзю з дня нараджэння пісьменніцы, перакладчыцы, літаратуразнаўцы Валянціны Міхайлаўны Коўтун.

Заняўшы пачэснае месца ў кагорце беларускіх творцаў, аўтар каля пяці зборнікаў паэзіі і вялікай колькасці празаічных твораў аддана і самаахвярна папулярызавала нацыянальныя здабыткі народа, адлюстроўвала асаблівасці характару знакамітых дзеячаў краіны, па-мастацку ўвасабляла вобраз жанчыны. Імя Валянціны Коўтун асацыюецца не толькі ў даследчыкаў літаратуры, але і ў чытачоў з глыбокай лірыкай пра ўнутраны свет дачкі, маці, бабулі. Апісанне непаўторнасці і ўнікальнасці жаночай душы, дзеянняў, учынкаў і памкненняў ў творах пісьменніцы мае як біяграфічны характар, так і аб’ектыўнае сузіранне, што дае падставы казаць пра выключнасць майстэрства і паэтычнага таленту аўтара.

Раманы “Крыж міласэрнасці” і “Пакліканыя” Валянціны Коўтун сталі яскравым прыкладам мастацкага асэнсавання дзейнасці Цёткі і Еўфрасінні Полацкай. І ўжо ў сучасныя дні творчая спадчыны самой аўтаркі заслугоўвае глыбокага аналізу і дасканалага асэнсавання.
На выставе, падрыхтаванай супрацоўнікамі музея, наведвальнік зможа глыбей пазнаёміцца з асобай Валянціны Коўтун, прасачыць яе жыццёвы шлях, ацаніць уклад творцы ў культурную скарбонку Беларусі. Фотаздымкі, рукапісы, кнігі і асабістыя рэчы дапамогуць раскрыць багатую на ідэі і памкненні Жанчыну з неўтаймаваным пачуццём нацыянальнай самасвядомасці.

У межах вечара ўспамінамі пра пісьменніцу падзеляцца сябры, паплечнікі па літаратурнай дзейнасці, прыхільнікі творчасці.


Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ