Адкрыццё выставы беларускай мастачкі ў Вільні

22.03.2024 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае

CreateCulture Space запрашае на адкрыццё выставы Out(In)side беларускай мастачкі Ангеліны Блашчыцынай, пераможцы сумеснага з Chrysalis Mag OPEN CALL для мастакоў і мастачак з Беларусі.

Дата: 22 сакавіка

Час: а 19.00

Месца: Karmelitų gatvė 5, Vilnius, CreateCulture Space.

Out(In)side — выстава-даследванне ўнутранага і знешняга свету чалавека праз партрэты і акварэльныя ілюстрацыі беларускай мастачкі Ангеліны Блашчыцынай. Праз кожны слой заліўкі, кожнае перапляценне колераў мастачка расказвае гісторыю пра сустрэчу рэальнасці і міфа, а акварэль як матэрыял накіроўвае гледача даследаваць крохкасць і тонкасць уласнай існасці.

Рэгістрацыя на адкрыццё па спасылцы.

Выстава будзе адкрытая для наведвальні_цаў з 22 сакавіка па 10 красавіка 2024 у працоўныя дні з 9:30 па 18:00.


Вам можа быць цікава

Прэзентацыя кнігі Ігара Кулікова ў Вільні ⠀

22.05.2026 (18:30 - 20:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Вечар класічнай музыкі ў Мінску

22.05.2026 (20:00 - 22:00) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Фестываль рамёстваў у Мінску

23.05.2026 (12:00 - 15:00) (плошча Свабоды, 23а)

Творчая сустрэча з тоні лашдэн у Варшаве

23.05.2026 (17:00 - 19:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ