Аграшляхта ў Гомелі

27.05.2017 20:00 - 20:00 Cup of Peace (вул. Гагарына, 36) Уваход вольны
Першая украінска-беларуская сустрэча аграшляхты прайшла ў Кіеве ўвосень 2016 у фармаце індыгената і цяпер творчы паноптыкум рушыць па гарадох.

27 мая ў Гомелі адбудецца прэзентацыя пераклада на беларускую мову кнігі «Прыгоды павіяна Томаса» Івана Сэмесюка, пераклад Алеся Плоткі, рэдакцыя Сяргея Прылуцкага.

Разам з перакладам госці пазнаёмяцца з новымі творамі і кнігамі шляхцюкоў і панам-выдаўцом з «Лютай справы».

Іван Сэмесюк – Прэзентацыя кнігі «Пригоди павіана Томаса».
Алесь Плотка – гомельскі паэт, першы выступ на Радзіме за доўгі час.
Сяргей Прылуцкі – кнігі “Патрыятызм для чайнікаў” і «Далоў дарослых»
Андрэй Ганчарук – кіраўнік выдавецтва «Люта Справа»

27 мая, кавярня Cup of Peace. Пачатак у 20:00. УВАХОД ВОЛЬНЫ!


Вам можа быць цікава

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Музычныя варштаты з капэлай Bliska ў Варшаве

28.03.2026 (15:00 - 18:00) Амбасада традыцыйнай музыкі (Jazdów 3/20)

Дзень Волі ў Сіэтле

29.03.2026 (12:00 - 15:00) Bellevue Library (1111 110th Ave NE)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ