Акустычны кватэрнік гурта «Лепшы квас» у самым цэнтры Мінска!

11.10.2017 20:00 - 20:00 Unnamed Venue (вул. Максiма Багдановiча, 7) 7 рублёў

Прыйшла восень, самы час для таго, каб сабрацца ва ўтульным месцы, з пледамі, гарбатай і печывам пад добрую музыку ад гурта «Лепшы квас»!

Гурт «Лепшы квас» заснаваны летам 2015 года і з таго часу паспяхова дае канцэрты як у Беларусі, так і за яе межамі. Музыкі граюць у стылі поп-рок, поп-панк, мова тэкстаў — беларуская.

Ужо традыцыйнымі сталі акустычныя выступы гурта, на якія яны збіраюць поўныя залі. Рабяты з гурта «Лепшы квас» дакладна сагрэюць вас сваёй музыкай, падымуць настрой і прагоняць восеньскую хандру.

АКУСТЫЧНЫ КВАТЭРНІК АДБУДЗЕЦЦА 11 КАСТРЫЧНІКА А 20-Й ГАДЗІНЕ ПА АДРАСЕ:

ВУЛ. БАГДАНОВІЧА, 7.

Запрашальныя:

Першыя 30 – 5 рублёў (Скончыліся).

Астатнія – 7 рублёў. (Запіс – https://vk.com/topic-153820786_35671600).

На ўваходзе – 10 рублёў.

Інфармацыя: +375(29)207-49-49

Спасылка на старонку гурта «УКантакце»: https://vk.com/lepshykvas

Спасылка на сустрэчу «УКантакце»: https://vk.com/lkvas_kvaternik

Спасылка на сустрэчу Facebook: https://goo.gl/izY6Hg

 


Вам можа быць цікава

Nevika ў Мінску

20.09.2025 (18:00 - 20:00) прастора «Цэх» (пр-т Машэрава, 11 к. 2)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Познані

21.09.2025 (20:00 - 22:00) 2 progi (Al. Niepodległości 36)

Вольскі ў Вашынгтоне

18.10.2025 (19:00 - 21:00) 5649 General Washington Drive, Suite Q,

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ