Алесь Спіцын (Менск). Беларускія зёлкі для здаровых сасудаў

13.09.2016 19:00 - 21:00 этнакрама “Цудоўня” (вул. В.Траецкая, 14) Бясплатнае

Зёлкі – лекавыя расліны, спрадвечны прыродны скарб здароўя, да якога можна дастаць рукой. Біёлаг Алесь Спіцын (Менск) шмат гадоў працуе з сучаснымі і старымі крыніцамі, вывучае і практыкуе ўжыванне зёлак як лекаў і прафілактычных сродкаў, і гатовы падзяліцца сваімі ведамі.

Гэтым разам спадар Алесь раскажа, як захаваць здаровыя судзіны (сасуды) з дапамогай раслін – вядома ж, прасцей захаваць нешта, чым аднаўляць сапсаванае! З дапамогай зёлак можна ўмацаваць судзіны, палепшыць вянозны адток, пазбавіцца ад ішымічнай хваробы – а значыць, напоўніцца сілай і “павысіць якасць жыцця” сабе і сваім блізкім. Усё ў нашых руках, а Алесь Спіцын можа растлумачыць, што і як збіраць, рыхтаваць, выкарыстоўваць, і як застацца здаровымі без штучных лекаў. У канцы можна будзе задаць Алесю пытанні, пазнаёміцца з ягонымі напрацоўкамі.

Падрабязнасці ў суполках Вконтакте , Facebook і па тэлефоне +375(33) 6232616Андрэй Несцяровіч (этнакрама “Цудоўня”)

Даведка:
Этнакрама “Цудоўня” (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ