Анлайн-размова «Гендарнае вымярэньне сацыялінгвістыкі»

07.04.2022 19:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае

7 красавіка Беларускі Калегіюм ладзіць анлайн-размову «Гендарнае вымярэньне сацыялінгвістыкі» з сацыялінгвістам, палітолагам Уладзіславам Гарбацкім.



Дата: 7 красавіка

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

Класічная сацыялінгвістыка вывучае ўзаемасувязь сацыяльных і моўных з’яў. Каб лепш разумець мову, маўленчы акт, варта ўлічваць, гендар, узрост, этнічную прыналежнасць, узровень адукацыі і іншыя сацыяльныя чыннікі, якія ўплываюць на выказванне.

Удзельнікі анлайн-размовы абмяркуюць:

— як гендар адлюстроўваецца ў мове, як мужчыны і жанчыны апісваюцца мовай;

 — маўленчыя і камунікацыйныя паводзіны мужчынаў і жанчынаў (ці існуюць адрозненні ў маўленні мужчын і жанчын);

 — маўленчая і камунікацыйныя спецыфіка з улікам сэксуальнасці (гетэра- і гомасэксуальнасці);

— найбольш актуальныя аспекты гендарнай сацыялінгвістыкі ў беларускім кантэксце.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Размова будзе таксама транслявацца на youtube-канале Калегіюма.


Вам можа быць цікава

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Спектакль «Галасы Адысеі» ў Варшаве

06.06.2026 19:00 - 07.06.2026 21:00 Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

VIŠNIOVY TORT і сябры ў Варшаве

07.06.2026 (19:00 - 23:00) Hydrozagadka (11 Listopada 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ