Анлайн-лекцыя «Хімія цела чалавека»

31.05.2023 20:00 - 22:00 (zoom) Бясплатнае

SCIENCE AT RISK Emergency Office запрашае на серыю публічных мерапрыемстваў.


Дата: 31 траўня

Час: 20:00 (па Мінску)

Месца: zoom

Падчас лекцыі вы зможаце пашырыць межы сваіх уяўленняў пра чалавека, зірнеце на яго з пункту гледжання хіміка і зразумееце асновы некаторых жыццёвых працэсаў чалавечага цела.

Далучайцеся, калі вы хочаце даведацца:

з чаго складаецца пазл нашага цела;

ці праўда, што мы тое, што мы ямо, і як ежа становіцца часткай нашага цела;

што такое ферменты і навошта пра іх трэба ведаць;

чаму вітаміны смачней і карысней у садавіне, а не ў слоічку з аптэкі.

Лектарка:

Юлія Лесніковіч — кандыдат хімічных навук, выкладчык ВНУ з 23-гадовым стажам, педагог дадатковай адукацыі для дзяцей і дарослых.

Для ўдзелу ў лекцыі, калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы.

SCIENCE AT RISK Emergency Office — гэта праект некамерцыйнай арганізацыі akno e.V., накіраваны на аказанне падтрымкі навукоўцам і студэнтам, якія пацярпелі ад вайны супраць Украіны альбо палітычных рэпрэсій у Беларусі і Расіі.


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ