ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя «Мода і стыль крывічанак»

16.06.2022 19:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае


16 чэрвеня «Адкрыты лекторый» ладзіць бясплатную анлайн-лекцыю «Мода і стыль крывічанак». Лектарка — Вікторыя Тарасевіч, археолаг, магістр гістарычных навук.


Дата: 16 чэрвеня

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: Zoom


У лекцыі пойдзе размова пра «модныя тэндэнцыі» тысячагадовай даўніны ў нашых продкаў з поўначы Беларусі. Як крывічанкі рабілі сябе яшчэ прыгажэйшымі, якія ўпрыгожванні выконвалі функцыі амулетаў, што насілася «на шыйцы», а што на «вушках»?

Пагаворым пра тое, адкуль жанчыны-крывічанкі бралі ўпрыгажэнні і адкуль мы праз тысячу год ведаем пра іх існаванне і функцыі.

Рэгістрацыя па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» ў Мінску

16.07.2026 17:00 - 30.07.2026 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ