Анлайн-сустрэча «Пераехаўшыя» з Яўгенам Атцецкім і Змітром Галко

30.11.2022 19:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае

У сераду, 30 лістапада — новая анлайн-сустрэча з цыклу «Пераехаўшыя» Беларускай асацыяцыі журналістаў.



Дата: 30 лістапада

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: zoom 


«Пераехаўшыя» — гэта гутаркі з беларускімі журналістамі і журналісткамі па ўсім свеце. Спікеры дзеляцца ўласным досведам, гісторыямі і лайфакамі рэлакацыі.

Гэтым разам госця — Яўген Атцецкі і Зміцер Галко.

За актыўнай прафесійнай дзейнасцю Яўгена Атцецкага стаіць не самая простая гісторыя. З аўтарытарнай Беларусі — у Кіеў — з ужо ваеннага Кіева — куды?

Дзе цяпер новы дом спадара Яўгена? Што дапамагае знаходзіць сілы для новых праектаў і для таго, каб заставацца ў беларускай тэматыцы?

Спадар Яўген раскажа пра асабістыя і прафесійныя радасці і складанасці, дасягненні — і няўдачы таксама.

Зміцер Галко жыве ва Украіне з 2018 года. Зараз ён у Херсоне. Калі з ім дамаўляюцца наконт сустрэчы праз тыдзень, Зміцер пагаджаецца са словамі: «Калі буду жывы і будзе сувязь».

Кажа, што пра ўбачанае ў ваеннай Украіне можа распавядаць гадзінамі. Быў у Бучы, Ірпені, Гастомелі, на Харкаўшчыне і ў Херсоншчыне. Бачыў усе жахі сваімі вачыма.

Мадэратарка сустрэчы — журналістка Алёна Дубовік.


Удзел бясплатны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы.








Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Сустрэча з Максімам Знакам у Вільні

20.07.2026 (14:00 - 16:00) Варта Святла ля амбасады Беларусі (Mindaugo g. 13)

«Дыяфільм Live» ў Кракаве (10+)

31.07.2026 (20:30 - 21:30) Strzelnica na Woli (Królowej Jadwigi 220)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

01.08.2026 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ