«Мінскія банкіры і мецэнаты»: дабрачынная экскурсія ў Мінску

01.04.2022 19:00 - 20:30 (вул. Савецкая, 9) Бясплатнае

1 красавіка экскурсійны праект «Набліжэнне» кліча на дабрачынную экскурсію «Мінскія банкіры і мецэнаты» з экскурсаводам Таццянай Даўгач.



Дата: 1 красавіка

Час: 19.00

Месца: вул. Савецкая, 9, Мінск

У канцы ХIХ стагоддзя Мінск становіцца буйным капіталістычным цэнтрам. У гэты ж час на арэну грамадскага жыцця выходзіць пляяда банкіраў, буйных бізнесменаў, прадпрымальнікаў, мецэнатаў, якія пакінулі след у гарадской гісторыі.

Падчас экскурсіі вы пазнаёміцеся з гэтай плённай і амбіцыйнай часткай гісторыі горада, а таксама даведаецеся:

— што называлі беларускім Ліверпулем;

— як можна было атрымаць крэдыт у XIX стагоддзі;

— чым банкі таго часу адрозніваліся ад сучасных;

— і шмат чаго іншага!

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаванне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам.

Запіс на вандроўку не вядзецца — проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Фестываль «Нефільтраванае кіно» ў Варшаве

28.03.2026 (18:15 - 21:00) Kinoteka, палац культуры і навукі (plac Defilad 1)

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

29.03.2026 (12:00 - 14:00) палац культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21)

Майстар-клас па ляльках «Вербніца» ў Гомелі (12+)

05.04.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ